19 красавiка 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцаў у Кыргызстане пераследуюць за ўдзел у Канферэнцыі АБСЕ

1

На адрас кіргізскіх праваабаронцаў пачаліся пагрозы адразу пасля выступлення на Канферэнцыі.

Чальцы Міжнароднай Платформы «Грамадзянская Салідарнасць», іншыя праваабарончыя НДА і праваабаронцы вельмі ўстурбаваныя пагрозамі на адрас вядучых кіргізскіх праваабаронцаў Талекан Ісмаілавай і Азізы Абдурасулавай у сувязі з іх удзелам у Канферэнцыі АБСЕ аб чалавечым вымярэнні і заклікаюць да прыняцця неадкладных і эфектыўных захадаў для гарантавання іх бяспекі, піша «Вясна».

АЗІЗА АБДУРАСУЛОВА І ТАЛЕКАН ІСМАІЛАВА
ФОТА З САЙТА SPRING96.ORG

20 верасня 2016 года ў Варшаве на Рабочай сесіі Канферэнцыі АБСЕ аб чалавечым вымярэнні «Міжнародныя пакты аб правах чалавека і іх важнасць для чалавечага вымярэння» выступіла старшыня ўправы Праваабарончага руху «Бір Дуйно-Кыргызстан» Талекан Ісмаілава.

Яна асвятліла сітуацыю з правамі чалавека ў Кіргізскай Рэспубліцы, адзначыла звужэнне палітычнай прасторы ў краіне, ігнараванне рэкамендацый канвенцыйных органаў ААН, спынілася на сітуацыі з жанчынамі і дзецьмі ўнутраных і вонкавых мігрантаў і агучыла рэкамендацыі як ураду Кыргызстана, так і Расеі, і Казахстана.

Падчас яе выступу іншая кіргізская праваабаронца, кіраўніца праваабарончага цэнтра «Кылым шамы» Азіза Абдурасулова дапамагла ёй паказаць фатаграфіі жанчын і дзяўчатак з Кыргызстана, жыўцом згарэлых падчас пажару ў друкарні ў расейскай сталіцы.

Падчас выступу спадарыні Ісмаілавай побач з ёй сядзеў і таксама выступіў іншы ўдзельнік Канферэнцыі АБСЕ Кадыржан Батыраў, этнічны узбек з Кыргызстана, які цяпер мае статус уцекача ў Швэцыі. Выступ спадара Батырава выклікаў неадназначную рэакцыю дэлегацыі Кіргізскай Рэспублікі, якая выставіла прэтэнзіі арганізатарам Канферэнцыі ў сувязі з ягоным удзелам у ёй.

Пасля гэтага ў Кыргызстане на адрас кіргізскіх праваабаронцаў пачаліся пагрозы. Паводле паведамленняў СМІ, прэс-служба МУС Кыргызстана пацвердзіла, што установа пачала «аператыўную працу» для прыцягнення да адказнасці «грамадзян Кыргызстана», якія сядзелі побач з Батыравым, падчас ягонага выступу на мерапрыемстве АБСЕ ў Варшаве.

«Аператыўная» праца пачалася пасля заяў дэпутатаў кіргізскага парламента Максата Сабірава і Руслана Казакбаева, якія запатрабавалі прыцягнення праваабаронцаў да крымінальнай адказнасці.

Адначасова ў сацыяльных сетках у Кіргізскай Рэспубліцы разгарнулася сапраўднае цкаванне праваабаронцаў, а маладыя кіргізскія «патрыёты» пагражаюць сустрэць іх у аэрапорце і «разабрацца».

Пад заявай падпісаліся амаль 30 актывістаў розных праваабарончых арганізацый з постсавецкіх краін і Еўропы.

Таксама Абсерваторыя абароны праваабаронцаў (FIDH-OMCT partnership) выступіла з рашучым асуджэннем слоўных нападкаў і пераследу праваабаронцаў з боку ўладаў Кыргызстана ў адплату за іх удзелу ў Канферэнцыі АБСЕ аб чалавечым вымярэнні, і заклікае дыпламатычныя місіі і АБСЕ выдаць ім усю патрэбную абарону.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках