25 красавiка 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў прадалі расейцам

5
Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў прадалі расейцам
ФОТА З САЙТУ INTEX-PRESS.BY

Камбінат купіў расейскі вытворца распушчальнай цыкорыі.

Новым гаспадаром стаў уладальнік расейскай кававай кампаніі «Вокруг света» Сяргей Сакалоў. Ён быў адзіным удзельнікам аўкцыёну і купіў прадпрыемства за 7 953 118 рублёў і 5 капеек.

Гэта былі трэція таргі для продажу камбіната. Два аўкцыёны не далі выніку праз адсутнасць прэтэндэнтаў.

На першым аўкцыёне стартавы кошт быў 10 300 000 рублёў. На другім яго знізілі на 9,5%, а на трэцім - да 7 577 255 рублёў 29 капеек, паведамляе «Наш Край».

Паводле беларускага заканадаўства адзінаму прэтэндэнту, які заявіў аб набыцці прадпрыемства, лот аддаецца за пачатковы кошт плюс 5%, растлумачыў крызісны кіраўнік камбіната Ігар Талашкевіч.

Цяпер прадпрыемства будзе называцца «Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў і канцэнтратаў».

Новы ўладальнік захавае дзейнасць камбіната, але вырабам віна прадпрыемства займацца больш не будзе. Найперш новы гаспадар хоча развіваць кававую вытворчасць.

Грошы, атрыманыя ад продажу маёмаснага комплексу, накіруюць на сплату існай запазычанасці камбіната харчовых прадуктаў.

ТАА «Кофейная компания «Вокруг Света» - расейскае прадпрыемства, створанае ў 2000 годзе. Вырабляе цыкорыю, кававыя напоі, какаву і кісель. Ажыццяўляе пастаўкі прадукцыі ў краіны СНД і Еўропу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках