29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі падоўжаць рэжым надзвычайнага становішча

У Турцыі падоўжаць рэжым надзвычайнага становішча
ФОТА: OSMAN

Рада бяспекі Турцыі на чале з прэзідэнтам Эрдаганам уважае за неабходнае падоўжыць надзвычайнае становішча ў краіне.

У Турцыі будзе падоўжанае надзвычайнае становішча, уведзенае 20 ліпеня гэтага году на тры месяцы пасля няўдалага путчу. Рэкамендацыю аб працягу НС у сераду, 28 верасня, паводле вынікаў пасяджэння ў Анкары выказала Нацыянальная рада бяспекі, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган, паведамляе Deutche Welle. Прыняцце адпаведнай пастановы зараз стане чыстай фармальнасцю, адзначае агенцтва AFP. На які тэрмін будзе падоўжанае надзвычайнае становішча, не паведамляецца.

Як паведаміў 28 верасня міністр юстыцыі Турцыі Бекір Боздаг, пасля няўдалага путчу былі арыштаваныя 32 тысячы чалавек. Яшчэ ў дачыненні да 70 тысяч чалавек вядзецца расследаванне. Са слоў міністра, гэты працэс працягваецца, новыя арышты не выключаныя.

Турэцкія СМІ адзначаюць, што найбліжэйшыя пяць гадоў у краіне плануецца пабудаваць 174 новыя турмы, каб можна было павялічыць колькасць заключаных з цяперашніх 200 тысяч да 300 тысяч чалавек. У пачатку верасня ўрад абвясціў, што з дзяржслужбы звольнена яшчэ 10 тысяч чалавек. Сярод іх 7600 паліцыянтаў і 300 жандараў, 2300 супрацоўнікаў ВНУ і больш за 1000 ваеннаслужачых, суддзяў і супрацоўнікаў пракуратуры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках