19 красавiка 2024, Пятніца, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра эканомікі пахваліўся, што ў Беларусі самы нізкі заробак

114
Намеснік міністра эканомікі пахваліўся, што ў Беларусі самы нізкі заробак
Аляксандр Ярашэнка
Фота: БелТА

Гэта, на думку намесніка міністра, павінна прыцягнуць у краіну інвестараў.

Адным з важных фактараў, які павінен прыцягнуць інвестараў у Беларусь з'яўляецца нізкі заробак.

Пра гэта заявіў сёння ў Менску на форуме «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё» намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, паведамляе «Беларускі партызан».

«Важным адрозненнем Беларусі ў параўнанні з нашымі суседзямі з'яўляецца нізкі заробак. Калі ў Расеі сярэдні заробак цяпер складае $965, у Казахстане $450, то ў Беларусі $383», - заявіў Ярашэнка.

Са слоў намесніка міністра, гэта робіць нашу краіну больш прывабнай для інвестараў.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках