У Валожынскім раёне гарэла фура з 20 тонамі ільну
3- 29.09.2016, 14:49
- 18,375
Адна з версій, што магло адбыцца самазагаранне грузу.
Учора блізу 17:15 у МНС патэлефанаваў відавочца, які распавёў, што недалёка ад вёскі Доўбені Валожынскага раёна Менскай вобласці гарыць фура. Унутры знаходзілася 20 тон ільновалакна. Адна з версій, што магло адбыцца самазагаранне грузу, паведамляе onliner.by.
Паўпрычэп знаходзіўся ў счэпцы з цягачом DAF. Кіроўца, мужчына 1958 года нараджэння, не пацярпеў.
На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, якія ліквідавалі ўзгаранне. Агонь паспеў знішчыць 17 тон грузу і тэнт паўпрычэпа.
- Папярэдняя версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў упакоўкі і транспарціроўкі грузу, - паведамілі ў МНС.