25 красавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Польшчы: Агрэсія РФ супраць Украіны - гэта сутыкненне цывілізацый

1
Мінабароны Польшчы: Агрэсія РФ супраць Украіны - гэта сутыкненне цывілізацый
Антоні МАЦЭРЭВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Расея таксама можа быць стваральніцай радыкальнага ісламскага тэрарызму, які пагражае еўрапейскай цывілізацыі.

Пра гэта міністр абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч заявіў у пасланні да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў Вашынгтоне, паведамляе «Радыё Польшча».

Выданне Intera таксама адзначае: кіраўнік абароннага міністэрства Польшчы не выключае таго, што Масква падтрымлівае ісламскіх тэрарыстаў, каб дэстабілізаваць Захад.

Мацэрэвіч асобна падкрэсліў, што «сутыкненне празаходніх памкненняў Украіны з грубай інтэрвенцыяй Расеі з'яўляецца сутыкненнем цывілізацый».

«Таксама ў кантэксце сутыкнення цывілізацый, са словаў міністра абароны Польшчы, трэба разглядаць тэрарыстычную пагрозу і міграцыйны крызіс у Еўропе», - заявіў Мацэрэвіч.

Антоні Мацэрэвіч таксама падкрэсліў, што (Захаду) неабходна задацца пытаннем, «а ці не Расея падтрымлівае і з'яўляецца стваральнікам радыкальнага ісламскага тэрарызму?».

«Адказ на гэтае пытанне можа мець прынцыповае значэнне для выжывання нашай цывілізацыі», - сказаў ён.

Таксама ў сваім дакладзе міністр дадаў, што ўсё больш довадаў паказвае на тое, што «расейская версія прычын катастрофы пад Смаленскам не адпавядае рэчаіснасці».

Кіраўнік абароннага міністэрства Польшчы выказаў здагадку, што «катастрофа ў Смаленску была часткай працяглага працэсу - ад вайны ў Грузіі да ўварвання ва Украіну».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках