29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Калі выбарчыя папраўкі мяне не задаволяць, іх не прымуць

36
Ярмошына: Калі выбарчыя папраўкі мяне не задаволяць, іх не прымуць
ФОТА: SHKLOVINFO.BY

Кіраўніца ЦВК таксама заявіла, што ўсе фальсіфікацыі пры падліку галасоў былі проста «тэхнічнымі памылкамі».

Пра гэта заявіла 29 верасня ў Мінску журналістам, адказваючы на пытанне БелаПАН, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«У нас ёсць пэўны заканадаўчы працэс. Аднак адразу ж магу сказаць, што кожны выбарчы закон - гэта вынік кампрамісу самых розных сіл, - заявіла Ярмошына. - І ніхто аўтаматычна з прапановамі адной партыі, калі яны не задавальняюць усіх астатніх суб'ектаў заканадаўчай ініцыятывы, ніколі не пагодзіцца».

Пры гэтым Ярмошына паведаміла, што Цэнтрвыбаркам будзе з'яўляцца галоўным экспэртам пры распрацоўцы паправак у выбарчае заканадаўства, якія плануецца зрабіць пасля вывучэння выніковай справаздачы БДІПЧ АБСЕ аб выніках парламенцкіх выбараў гэтага года.

«Калі мы будзем выступаць супраць чагосьці, гэта наўрад ці мае перспектывы», - падкрэсліла яна.

Неўключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбаркамы - гэта не парушэнне, а «працэдурныя моманты» ў падліку галасоў носяць «хутчэй тэхнічны характар», заявіла таксама Ярмошына.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках