23 красавiка 2024, aўторак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына вядомага беларускага блогера асудзілі ў Наваполацку

1
Сына вядомага беларускага блогера асудзілі ў Наваполацку
ФОТА З САЙТУ SVABODA.ORG

Бацька Аляксея Мілюкова працяглы час змагаецца супраць самавольства міліцыі.

28 верасня вынесены прысуд Аляксею Мілюкову, сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жаўнова. Мілюкову было вынесенае абвінавачанне паводле артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ( «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі»).

Выракам суда Наваполацка ён прысуджаны да 1 году пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. З улікам неадбытага тэрміну пакарання агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 1 год і 3 месяцы, паведамляе «Вясна».

Дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляў Шынкевіч Сяргей Анатольевіч, які запатрабаваў для Аляксея Мілюкова 3 гады пазбаўлення волі (з улікам неадбытага тэрміну - 3 гады 6 месяцаў).

Адвакатам Мілюкова выступаў Пятро Бірукоў. Справу разглядаў старшыня суда Наваполацка Ляўчонак Пётр Уладзіміравіч. Паводле прысуду, Аляксей Мілюкоў на шлях выпраўлення не стаў і сістэматычна ўхіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Аляксей Мілюкоў сваю віну не прызнаў, але, на думку суддзі, ягоная віна пацвердзілася матэрыяламі справы. Трэба адзначыць, што суд выключыў з абвінавачання некалькі эпізодаў, напрыклад такіх, як запазычанасць за камунальныя паслуг і незасланы ложак. Аднак у шэрагу істотных пытанняў суд стаў на бок абвінавачвання.

Так, у яго падмурак перш за ўсё ляглі рапарты, складзеныя супрацоўнікамі ПУАТ №22, ПУАТ №15 і ЛПП №8, а таксама сведчанні сведак Журко В.С. і Дземідзенкі В.А. у эпізодзе з планшэтам, Вялюгі А.В. у эпізодзе з нібыта кепскай працай Мілюкова ў ЛПП №8, Пятрова В.В. і Пацэвіча В.А. у эпізодзе з адмовай галіцца.

У рамках працэсу апытваліся памочнікі начальніка ПУАТ №15 Пятроў В.В. і Пацэвіч В.А. - сведкі эпізоду, калі Мілюкову рабіліся заўвагі што да няголенасці і ў выніку было накладзенае спагнанне за неахайны выгляд. Яны пацвердзілі пазіцыю адміністрацыі ПУАТ №15, адзначыўшы наяўнасць 31.12.15 у А.Мілюкова барады.

Таксама сведкі адмаўлялі, што ў той дзень Мілюкова фатаграфавалі. Аднак, згодна з сведчаннямі адваката, на аўдыёзапісу, зробленым Мілюковым падчас выказвання прэтэнзій з нагоды няголенасці, відавочна чутны гук дзеяння фотаапарата ці тэлефона. Але аўдыёзапіс не быў далучаны да справы.

Таксама разглядаўся эпізод, калі Аляксей Мілюкоў нібыта на часе не выканаў задачу прыбірання тэрыторыі. З сведчанняў сведак стала ясна, што задача была пастаўленая ў сам дзень працы, а не за дзень.

Што да эпізоду з пакінутым без нагляду планшэтам, то сведка Валянцін Дземідзенка (асуджаны, які адбывае пакаранне ў ПУАТ №15) адмовіўся ад сваіх ранейшых слоў пра тое, што гэта зрабіў ён, а не Мілюкоў. Тую ранейшую размову Аляксей Мілюкоў таксама запісаў на дыктафон, але і яе да справы не далучылі.

У выніку ўсе гэтыя эпізоды сталі падставай для вынясення абвінаваўчага прысуду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках