20 красавiка 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ прапанавалі знізіць кошт гарэлкі

13
У РФ прапанавалі знізіць кошт гарэлкі

Мінэканамразвіцця мяркуе, што такія захады дапамогуць скараціць нелегальны выраб алкаголю.

Мінэканамразвіцця РФ прапануе ў 2017 годзе знізіць акцыз на моцны алкаголь і мінімальны раздробны кошт (МРЦ) гарэлкі, піша «Медуза».

Акцыз на моцны алкаголь, паведаміў намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Алег Фаміч, ягонае міністэрства прапануе знізіць з 500 рублёў да 360 рублёў, а мінімальны кошт бутэлькі гарэлкі ў раздробным гандлі - са 190 рублёў да 136 рублёў. Адпаведныя прапановы ўжо накіраваныя ў Мінфін, дадаў ён.

Такія захады, са слоў Фамічова, дапамогуць падвысіць збіральнасць акцызаў і скараціць нелегальны выраб алкаголю.

«Мы глядзелі статыстыку - у нас максімальная дзель легальнага рынку і максімальны аб'ём паступлення акцызаў быў у 2012 годзе. А далей пры яго росце прадукцыя фактычна пачала выходзіць у нелегальную сферу, у далейшым таксама стала змяншацца збіральнасць акцызаў. У сувязі з гэтым мы прапануем вярнуцца на ўмоўны ўзровень 2012 года плюс назапашаная інфляцыя <...>», - адзначыў намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ.

Мінімальны раздробны кошт моцных алкагольных напояў устанаўліваецца ў Расеі з 2009 года. МРЦ і стаўкі акцызу на спіртныя напоі вызначае Мінфін.

З 2009 года мінімальны раздробны кошт гарэлкі зніжаўся толькі адзіны раз - у лютым 2015 года. Тады гэтая пастанова аб зніжэнні МРЦ выклікала крытыку з боку вытворцаў алкаголю, якія заявілі, што пры такім мінімальным кошце іх прадукцыя не можа канкураваць з кантрафактам.

Дзейны на сёння мінімальны раздробны кошт гарэлкі 190 рублёў за 0,5 літра быў устаноўлены ў чэрвені 2016 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках