28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар Свабоднага прафзвязу: Многія сем'і сутыкнуліся з безграшоўем

12
Лідар Свабоднага прафзвязу: Многія сем'і сутыкнуліся з безграшоўем
ФОТА: TUT.BY

Міхаіл Кавалькоў пракаментаваў самагубства працоўнага Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў.

Дзмітрый Аляксееў павесіўся 27 верасня проста на тэрыторыі прадпрыемства - у падвале механазборачнага цэха.

- Усе, хто ведаў Дзіму, шакаваныя. Малады мужчына, усяго 38 гадоў, добраахвотна палез у пятлю, - распавёў praca-by.info кіраўнік Свабоднага прафзвязу Міхаіл Кавалькоў.

- З інфармацыі можна зрабіць выснову, што прычынай сталі сямейна-фінансавыя праблемы. Ён плаціў аліменты, акрамя таго сям'я выплачвала крэдыты. Пісалі, што ён пайшоў на самагубства пасля таго, як атрымаў разліковы лісток аб зарплаце. Напраўду разліковыя лісткі на заводзе выдаюць 10 дня кожнага месяца.

Магчыма, яго справакавала тое, што 26-27 усім акрамя яго пачалі выдаваць заробак (паводле звестак «Нашай Нівы» Дзмітрый Аляксееў выбраў сваю суму ў аванс прадуктамі ў краме і харчаваннем у сталовай - заўв).

Я думаю, аб яго фінансавых праблемах ведалі на прадпрыемстве, у тым ліку непасрэдныя начальнікі. Але думаю, калі б ён і звярнуўся да ідэолагаў ці каго-небудзь яшчэ па дапамогу, то на гэта заплюшчылі б вочы. Не дапамаглі б і таварышы - цяпер такія часы, што ніхто не можа дастаць з кішэні грошай і пакласці іх на стол.

Самагубства Аляксеева разглядаю як прыватным выпадак, які не можа даваць ацэнку настрою іншых работнікаў. Разам з тым нельга не адзначыць, што сёння з безграшоўем сутыкнуліся шмат якія сем'і. Некалькі гадоў таму работнікі атрымлівалі на заводзе па 500-700 даляраў, а сёння ў сярэднім блізу 280. Асобныя катэгорыі рабочых і зусім маюць толькі 100-150 долараў. У гэтым вінавата, перш за ўсё, кіраўніцтва краіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках