19 красавiка 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя выканаўцы вынеслі ўсю маёмасць з кватэры Макаева і Сцяпанавай

22
Судовыя выканаўцы вынеслі ўсю маёмасць з кватэры Макаева і Сцяпанавай
Алесь Макаеў

Судовых выканаўцаў не збянтэжыла нават тое, што частка маёмасці належыць гаспадару здымнай кватэры.

Пра тое, што раніцай 29 верасня ў здымную кватэру Юліі Сцяпанавай і прадпрымальніка Аляксандра Макаева прыйшлі судовыя выканаўцы, напісала сама Юля на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Цэлая кватэра судовых выканаўцаў. Апісваюць маёмасць. Якая цудоўная раніца...», - напісала Сцяпанава.

Як пазней удакладніла Юлія Сцяпанава, раніцай у кватэру пазванілі. Яна падышла да дзвярэй, але праз вочка нічога не ўбачыла, бо, відавочна, яно было заслоненае. Спытала: «Хто там?» Ёй адказалі, што гэта міліцыя, але яна не паверыла.

«Я адразу зразумела, што гэта або маскі-шоў да нас прыйшлі ў найгоршым выпадку, або судовы выканаўца. Бо гэта як дамоклаў меч безупынна вісела над намі. Я збудзіла Сашу, адамкнула дзверы. Выявілася, судовыя выканаўцы».

Юля Сцяпанава паказала ім дамову з гаспадаром арандаванай кватэры, дзе было пазначана, што шмат якія рэчы не належаць ёй або Аляксандру Макаеву.

«Наогул, усе рэчы ў кватэры - мае і гаспадара кватэры. Рэчаў Аляксандра тут няма наогул. Аднак у нас забралі мікрахвалевую печку, пральную і посудамыйную машыны, тэлевізар, вентылятар», - ледзь стрымлівае слёзы Юлія Сцяпанава.

Судовыя выканаўцы не звярнулі ўвагі на дамову, а толькі сказалі, што даводзіць гэта Юля цяпер будзе ў судзе. Як выявілася, Юлія Сцяпанава не мае і адпаведна запоўненых дакументаў на ейную тэхніку і рэчы - гарантыйных талонаў з подпісамі ўладальніка.

Пры гэтым раней судовая выканаўца тэлефанавала, казала, што ўсё разумее і не будзе нічога забіраць, а проста прыйдзе паглядзець.

«Я папярэджвала Аляксандра Макаева, казала, што не трэба іх пускаць. Аднак, вось цяпер яны ўсё вынеслі, усё забралі. Усе мае рэчы дасталіся мне цяжкай працай, тэлевізар такі дарагі, дзіця ўвесь час фільмы глядзела. Я нават не ўяўляю, як цяпер пагрэць ежу, памыць рэчы. Я проста ў шоку ад усяго», - сказала жанчына.

Цяпер Юлія Сцяпанава мае 10 дзён, каб абскардзіць такія дзеянні судовых выканаўцаў.

Нагадаем, 3 жніўня Алесю Макаеву затэлефанавала судовая выканаўца Савецкага раёна Менска і сказала, што яму трэба пільна прыехаць на «Ракаўскі кірмаш», бо выканаўцы прыедуць туды, каб канфіскаваць тавар у кошт неаплачаных штрафаў за акцыі, паведамляе «Вясна».

Гэта не першы выпадак, калі з актывістаў выбіваюць штрафы за ўдзел у акцыях праз судовых выканаўцаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках