Турцыя пад вясну 2017 года пабудуе паркан на мяжы з Сірыяй
- 29.09.2016, 21:40
- 9,881
На думку Анкары, гэта дапаможа спыніць плынь нелегальных мігрантаў.
Турцыя мерыцца пад вясну наступнага года закончыць будаўніцтва паркану на мяжы з Сірыяй, перадае «Радыё Свабода».
Міністр абароны Турцыі Фікры Ышык заявіў, што мяжа працягласцю 911 кіламэтраў мае быць цалкам замкнёная.
Цяпер у Турцыі знаходзяцца амаль тры мільёны сірыйскіх уцекачоў.