16 красавiка 2024, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Кітай уклалі пакет пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў розных сфэрах

21
Беларусь і Кітай уклалі пакет пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў розных сфэрах
ФОТА: SB.BY

Зацверджаны комплекс захадаў для супольнага прасоўвання будаўніцтва канцэпцыі «Адзін пас, адзін шлях» паміж урадамі Беларусі і КНР.

Беларусь і Кітай уклалі пакет пагадненняў і мемарандумаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сфэрах. Адпаведныя дакументы падпісаныя сёння ў Пекіне ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна, паведамляе БелТА.

Падпісаны пратакол абменамі ратыфікацыйнымі лістамі Пагаднення аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і КНР ад 10 траўня 2015 года.

Падпісанае міжурадавае пагадненне аб тэхнічна-эканамічнай дапамозе і мемарандум паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі КНР аб супрацоўніцтве ў мэтах развіцця кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў рамках тэхнічна-эканамічнай дапамогі.

Зацверджаны комплекс захадаў для супольнага прасоўвання будаўніцтва канцэпцыі «Адзін пас, адзін шлях» паміж урадамі Беларусі і КНР.

Укладзены мемарандум аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі адукацыі дзвюх краін у галіне супольнай падрыхтоўкі кадраў, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж ДКНТ і Міністэрствам навукі і тэхнікі КНР аб супрацоўніцтве ў галіне супольнага фінансавання беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў.

Стораны зацвердзілі план рэалізацыі мемарандума паміж МНС Беларусі і Міністэрствам цывільнай адміністрацыі Кітая аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый на 2016-2018 гады.

Асобнае пагадненне падпісанае паміж МНС Беларусі і Адміністрацыяй КНР у пытаннях землятрусаў.

Укладзены мемарандум аб узаемаразуменні ў пытаннях супрацоўніцтва паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Міністэрствам чалавечых рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР.

Падпісанае рамкавае пагадненне аб супрацоўніцтве і механізмах ўзаемадзеяння паміж Дзяржаўным камітэтам маёмасці Беларусі і Камітэтам кантролю і кіравання дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўнай радзе Кітаю.

Мінсельгасхарч Беларусі і Галоўнае дзяржаўнае агенцтва кантролю якасці, інспекцыі і каранціну КНР уклалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сфэры паставак беларускай ялавічыны ў Кітай.

Падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам стандартызацыі Беларусі і Адміністрацыяй стандартызацыі Кітаю. Прынятая пастанова аб стварэнні Беларуска-кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця. Адпаведнае пагадненне уклалі НАН Беларусі і Кітайская акадэмія грамадскіх навук.

Пагадненне аб супрацоўніцтве укладзенае паміж БелГПП і Камітэтам спрыяння развіццю міжнароднага гандлю Кітая. Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларусбанкам, Міністэрствам фінансаў Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая аб выдачы крэдыту пад гарантыю ўрада Беларусі.

Паміж Беларусбанкам і Дзяржаўным банкам развіцця Кітаю ўкладзенае пагадненне аб пачатку атрымання крэдытных сродкаў на праект «Слаўкалій».

Мемарандум аб прасоўванні інвестыцый кітайскіх кампаній у Беларусь укладзены паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітаю.

Стораны зацвердзілі пратакол плану дзейнасці ў мэтах рэалізацыі праектаў машынабудаўнічай вытворчасці паміж міністэрствамі фінансаў і прамысловасці Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітаю.

Падпісаная дамова (дарожная мапа) паміж Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэтам Беларусі і Кітайскай карпарацыяй аэракасмічнай навукі і тэхнікі (CASC) аб развіцці ўзаемавыгаднага дзвюхстаронняга супрацоўніцтва. Мемарандум аб узаемаразуменні і доўгатэрміновым супрацоўніцтве укладзены паміж Мінпрамам Беларусі і Усекітайскай аэракасмічнай карпарацыяй навукі і прамысловасці. ААТ «БелАЗ» і Кітайская касмічная карпарацыя «Санцзян» падпісалі мемарандум аб намерах.

Укладзены пратакол аб намерах супрацоўніцтва ў сфэры турызму паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і карпарацыяй «Кітайская нацыянальная турыстычная група».

Дарожная карта супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву падпісаная паміж Мінпрамам Беларусі і кампаніяй Zoomlion. Мінпрам таксама уклаў мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй Weichai Power Co.Ltd для арганізацыі вытворчасці ў Беларусі дызельных рухавікоў.

Падпісанае таксама пагадненне аб узаемадзеянні для стварэння Кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі, Беларусбанкам і кампаніяй CITIC Construction Со. Ltd.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках