25 красавiка 2024, Чацвер, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

В.а. прэзідэнта Узбекістана стане кіраўнік Сената

2
В.а. прэзідэнта Узбекістана стане кіраўнік Сената
ФОТА З САЙТА NV.UA

Паводле канстытуцыі Узбекістана, у найбліжэйшыя тры месяцы ў краіне павінны адбыцца выбары прэзідэнта.

Аб гэтым паведамляе ўзбекскае агенцтва «Фергана».

Часова выконваючым абавязкі прэзідэнта Узбекістана пасля смерці Іслама Карымава будзе кіраўнік Сената Олій Мажліса (верхняй палаты парламента) Нігмаціла Юлдашаў.

Такая працэдура замацаваная ў артыкуле 96 Канстытуцыі краіны. Гэты ж артыкул гаворыць, што ў найбліжэйшыя тры месяцы ва Узбекістане павінны адбыцца выбары прэзідэнта.

54-гадовы Нігмаціла Юлдашаў мае адукацыю юрыста, працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры. У чэрвені 2011 года заняў пасаду міністра юстыцыі. У студзені 2015 года ўказам прэзідэнта Юлдашаў быў прызначаны сенатарам, у лютым абраны старшынём Сената Олій Мажліса.

Таксама ўзбекскае выданне «Азія-плюс» паведамляе, што магчымым пераемнікам Карымава з'яўляецца цяперашні прэм'ер-міністр Шаўкат Мірзіяеў.

28 жніўня ўрад Узбекістана афіцыйна заявіў, што Карымаў знаходзіцца на стацыянарным лячэнні.

На наступны дзень агенцтва «Фергана», спасылаючыся на крыніцы, паведаміла, што прэзідэнт Узбекістана сканаў. Аднак у апараце прэзідэнта зняпраўдзілі гэтую інфармацыю.

Яшчэ праз два дні - 1 верасня - «Фергана» паведаміла, што ў Самаркандзе, дзе Карымаў нарадзіўся, ідзе падрыхтоўка да ягонага пахавання.

Паводле паведамлення ўзбекскага ўрада, біялагічная смерць прэзідэнта наступіла 2 верасня а 18.55. Прычынай стаў інсульт.

Раніцай 3 верасня самалёт з целам Карымава вылецеў у Самарканд, дзе пройдзе пахаванне першага прэзідэнта Узбекістана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках