25 красавiка 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі знайшлі загадкавыя падземныя памяшканні

1
У Гомелі знайшлі загадкавыя падземныя памяшканні

Два падземныя памяшканні нечакана адкапаў экскаватар падчас пракладкі кабельных труб у старой частцы Гомеля.

Знаходкі зробленыя ўчора ля падножжа высокага схілу, які спускаецца да Сожы недалёка ад будынка епархіяльнай управы. Краязнаўцы пакуль могуць толькі здагадвацца аб прызначэнні пакояў. У той жа дзень іх закапалі.

Тэрыторыя, дзе знойдзеныя пакоі, належыць комплексу палаца Румянцавых і Паскевічаў. Памяшканні даследавалі супрацоўнікі аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Дзмітрый Ліндзянкоў і Юры Панкоў.

- Відавочна, адзін з пакояў належыць да 60-70 гадоў мінулага стагоддзя, - распавёў Юры Панкоў Onliner.by. - Затое другі старэйшы, магчыма - дарэвалюцыйны.

У старым памяшканні гісторыкі адшукалі аскепкі бутэлькі з надпісамі лацінкай. Таксама на месцы раскопак знайшлі шкляны піўны куфаль - старажылы кажуць, што ў савецкі час тут акурат была піўная (цяпер на яе месцы клумба).

Краязнаўца Яўген Малікаў нагадаў, што да рэвалюцыі тут знаходзілася прыстань - магчыма, да яе маюць дачыненне знойдзеныя рэшткі склепа.

У той жа дзень памяшканні былі закапаны.

Гэтая частка Гомеля багатая артэфактамі. Раней недалёка ўжо была рэканструяваная старадаўняя брукаванка - цяпер на яе месцы зручны спуск, пакрыты сучаснай пліткай. Не атрымалася захаваць і старажытную манаскую келлю, якая знаходзілася на схіле яшчэ ў 90-я.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках