17 красавiка 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Філіпін назваў сябе Гітлерам

11
Прэзідэнт Філіпін назваў сябе Гітлерам
РАДЫГА ДУТЭРТЭ
ФОТА: GREGORIO B. DANTES JR/ZUMAPRESS/GLOBALLOOKPRESS.COM

Радрыга Дутэртэ заявіў, што будзе знішчаць наркагандляроў ў краіне метадамі Гітлера.

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ параўнаў сябе з фюрэрам нацысцкай Нямеччыны Адольфам Гітлерам, заявіўшы, што з радасцю знішчыў бы наркаманаў і наркагандляроў у сваёй краіне. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - lenta.ru).

Прыбыўшы ў горад Даваа пасля візіту ў В'етнам, Дутэртэ адзначыў, што крытыкі паказваюць яго як «стрыечнага брата Гітлера». Дутэртэ сказаў, што на Філіпінах тры мільёны наркаманаў. «Я быў бы шчаслівы забіць іх», - падкрэсліў ён.

«Калі ў Нямеччыне быў Гітлер, то ў Філіпінах ёсць...» - сказаў ён, зрабіў паўзу і паказаў на сябе.

Яго словамі былі шакаваныя габрэйскія арганізацыі ў ЗША. Яны заявілі, што маюць намер ціснуць на Вашынгтон, каб ён заняў больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да філіпінскага правадыра.

Дутэртэ стаў прэзідэнтам у траўні 2016 года, заваяваўшы сімпатыі выбарцаў абяцаннямі жорстка змагацца з наркадылерамі. Ён казаў, што будзе забіваць гандляроў забароненымі рэчывамі і скідаць іх целы ў бухту Манілы. Пасля абрання Дутэртэ паабяцаў грамадзянам медаль за забойства наркадылера, а таксама абвясціў аб намеры вярнуць смяротнае пакаранне. За час ягонага кіравання былі забітыя больш за 3 тысячы асоб, якія мелі, як мяркуецца, дачыненне да наркотыкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках