19 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Кітай ратыфікавалі Парыжскае пагадненне аб клімаце

3
ЗША і Кітай ратыфікавалі Парыжскае пагадненне аб клімаце
ФОТА: REUTERS

Дзве дзяржавы абавязваюцца не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 года больш чым на 2ºС у параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай.

ЗША і Кітай афіцыйна ратыфікавалі Парыжскае пагадненне аб клімаце, накіраванае на барацьбу з глабальным пацяпленнем, паведамляе Reuters (пераклад - gordonua.com).

«Я мяркую, што пагадненне ў Парыжы ў выніку акажацца паваротным момантам для нашай планеты, таксама я думаю, што гісторыя будзе судзіць нашы сённяшнія намаганні ў барацьбе са зменамі клімату як ключавыя», - заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама пасля ратыфікацыі дакумента.

Абама разам з прэзідэнтам Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам падалі адпаведныя дакументы ў ААН.

ЗША і Кітай з'яўляюцца вытворцамі блізу 38% шкодных выкідаў у атмасферу.

22 красавіка 2016 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла працэдура падпісання пагаднення, прынятага ў снежні мінулага года на канферэнцыі ў Парыжы.

Паводле дакумента краіны абавязваюцца не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 года больш чым на 2ºС у параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай.

Пагадненне павінна ўвайсці ў дзеянне ў 2020 годзе і замяніць Кіёцкі пратакол.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках