28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар-экзарцыст: Экстрасэнсы на БТ дрэнна паўплываюць на вернікаў

24
Святар-экзарцыст: Экстрасэнсы на БТ дрэнна паўплываюць на вернікаў
ФОТА: KRYNICA.INFO

Шоу будзе працаваць на «атупленне гледача».

Пра гэта выданню Krynica.info заявіў каталіцкі святар, экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, айцец Аляксандр Жарнасек. На думку святара, "у большы тупік жыццё чалавека, які жыве без Бога, чым той, у які яно ўжо загнанае, гэтая перадача не загоніць".

Аднак пры гэтым прадстаўнік каталіцкай царквы не бачыць нічога добрага ў з'яўленні новага шоу "Хачу ў тэлевізар. Экстрасэнсы". Паводле словаў айца Жарнасека, такія шоу працуюць на "атупленне гледача", а чалавек, якому патрэбныя такія перадачы, усё адно знойдзе іх на расейскім тэлебачанні.

Пры гэтым святар не верыць, што ў беларускае шоу прыйдуць сапраўдныя чараўнікі – гэта будуць "шарлатаны ці проста ўпэўненыя ў сабе людзі, гатовыя згуляць і такую ролю".

Што тычыцца вернікаў, то для іх прагляд такіх перадачаў сапраўды можа несці непрыемныя наступствы, – тлумачыць святар."Гэта не азначае, што вось чалавек паглядзеў такую перадачу – і ўсё, жыццё ў яго змянілася, пачаліся праблемы, – але праблемы сапраўды пачынаюцца, у двух словах гэтага не апавядзеш, гэта кожны раз індывідуальны выпадак кожнага чалавека", – дадае айцец Аляксандр, спасылаючыся на досвед сваёй экзарцысцкай практыкі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках