25 красавiка 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апостальскі нунцый Габар Пінтэр узначаліў першую імшу ў Беларусі

Літургію нунцый служыў на беларускай мове.

4 верасня ў менскай архікатэдры новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў сваю першую літургію з удзелам духавенства і вернікаў нашай краіны. У Беларусь іерарх прыбыў 18 жніўня, піша catholic.by.

У літургіі, якую нунцый служыў на беларускай мове, бралі ўдзел каталіцкія біскупы Беларусі і прадстаўнікі Грэка-каталіцкай царквы на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч згадваў таксама надзеі Папы Францыска аб прыездзе ў Беларусь і запэўніў новапрызначанага нунцыя, што беларускі народ «з надзеяй чакае візіту Пантыфіка, які вельмі патрэбен, каб умацаваць нашу веру, надзею і любоў».

Апостальскі нунцый звярнуўся да прысутнага духавенства і вернікаў на расейскай мове. Іерарх адзначыў, што ўжо паўгода вывучае гісторыю і культуру нашай краіны, Касцёла і ўбачыў, што наш народ ва ўсе часы імкнуўся будаваць жыццё на агульначалавечых каштоўнасцях і перадаваць іх наступным пакаленням. «Вы, сабраныя тут, з'яўляецеся надзеяй для многіх», - падкрэсліў арцыбіскуп Габар Пінтэр.

На заканчэнне прамовы іерарх перадаў ад Святога Айца сардэчныя пажаданні Касцёлу ў Беларусі і ўсім людзям гэтай зямлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках