20 красавiка 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падліковая палата РФ: БелАЭС пачалі будаваць без праекту

13
Падліковая палата РФ: БелАЭС пачалі будаваць без праекту

Падліковая палата Расеі выявіла парушэнні ўстаноўленых тэрмінаў падрыхтоўкі рабочай дакументацыі і паставак абсталявання АТ «Атамбудэкспарт».

Пра гэта паведаміў аўдытар Падліковай палаты РФ Аляксандр Жданько паводле вынікаў праверкі выканання абавязацельстваў бакоў паводле міжурадавай дамовы аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС у Беларусі, піша greenbelarus.info са спасылкай на interfax.by.

Аднак інфармацыя пра гэта знікла з сайта «Інтэрфакс», але яе «сляды» засталіся як у пошукавіку Google, так і ў пошукавіку на самім сайце, што дае нам права не сумнявацца ў яе сапраўднасці, паведамляе «Беларускі партызан».

Такім чынам, са словаў Жданькова, кантракты паміж беларускім заказчыкам (РУП «Беларуская атамная электрастанцыя») і расейскім генпадрадчыкам (АСЭ) былі ўкладзеныя ў 2012 годзе, тады ж пачаліся будаўнічыя працы.

«Будаўніцтва пачалося ў адсутнасць распрацаванай і зацверджанай праектнай дакументацыі», - паведаміў Жданькоў, патлумачыўшы, што пастанова аб сумяшчэнні працэсу распрацоўкі рабочай дакументацыі і правядзенні будаўнічых работ была прынятая бакамі ў мэтах скарачэння тэрмінаў рэалізацыі праекта агулам.

Паведамляецца, што на практыцы генпадрадчык дапускае парушэнні ўстаноўленых тэрмінаў падрыхтоўкі рабочай дакументацыі, аднак пры гэтым ёсць затрымкі ў пастаўках абсталявання, што прыводзіць да парушэння графіка выканання работ.

Адзначым, што гэта далёка не першы скандал, звязаны з будаўніцтвам беларускай атамнай станцыі.

На днях стала вядома, што пляцоўка, на якой будуецца АЭС, яшчэ ў 1993 годзе была прызнаная спецыялістамі самай найгоршай з усіх магчымых.

У канцы чэрвеня выліўся скандал у сувязі з тым, што «Расатам» і беларускія ўлады два тыдні хавалі факт падзення корпуса рэактара пры выпрабавальным мантажы.

За час будаўніцтва АЭС, паводле неафіцыйнай інфармацыі, на будоўлі ўжо загінула блізу 10 рабочых.

У сувязі з гэтым Беларуская антыядзерная кампанія (БАЯК) запатрабавала незалежнага расследавання гібелі рабочых на АЭС і неадкладнага спынення будаўніцтва.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках