19 красавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Арастовіч: Давайце падтрымаем тактычную групу «Беларусь»

3
Аляксей Арастовіч: Давайце падтрымаем тактычную групу «Беларусь»
Аляксей Арастовіч

Вядомы ўкраінскі аналітык, вайсковы экспэрт і блогер заклікаў падтрымаць беларусаў, якія ваююць за Украіну на Данбасе.

Пра гэта Аляксей Арастовіч напісаў у Фэйсбуку:

«Хлопцы з тактычнай групы «Беларусь» б'юцца ў АТА з лета 2014 года.

Гэтыя людзі, якія прынялі рашэнне абараняць нашу Радзіму, спалілі свае масты, таму што цяпер іх вяртанне дадому азначае для іх цяжкія турэмныя тэрміны.

Але яны ёсць. Паміж кулямі з расейскага боку і немагчымасцю вярнуцца на сваю Айчыну, нашы беларускія браты стаяць, закрываючы сабой Украіну.

Гінуць, але стаяць.

Цяпер яны звяртаюцца да нас за дапамогай.

Для іх наша неабыякавасць — пытанне ў даслоўным сэнсе выжывання, таму што ў іх становішчы яны фактычна пазбаўлены магчымасці зарабляць грошы, якія, між іншым, патрабуюцца для дапамогі родным загінулых і параненых байцоў.

- За вашу і нашу свабоду, браты!..

Рэквізіты:

1. ПрыватБанк 4149 6258 0009 7980 Душаева

2. WebMoney U648186160980, Z199660004837, E228502410263

3. Па іншых пытаннях пісаць на tg.bielarus@gmail.com

Жыве Беларусь!»

За кароткі тэрмін запіс Аляксея Арастовіча набраў больш за 1 300 «лайкаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках