19 красавiка 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская распрацоўка трапіла ў топ-10 паводле версіі USA Today

1
Беларуская распрацоўка трапіла ў топ-10 паводле версіі USA Today

Распрацаваная беларусамі прылада Кino-Mo дазваляе малюнку «вісець» у паветры, ствараючы надзвычайную 3D-ілюзію.

Беларускі праект Kino-Mo трапіў у дзесятку найлепшых распрацовак паводле версіі USA Today, паведамляе БелТА.

Журналісты папулярнага амерыканскага выдання наведалі выставу CES 2017 у Лас-Вегасе, дзе былі прадстаўлены больш за 20 тысяч гаджэтаў з усяго свету, і склалі свой топ-10. Праект беларусаў Арцёма Ставенкі і Кірылы Чыкеюка Kino-Mo ўвайшоў у гэтую дзясятку.

Распрацаваная беларусамі прылада дазваляе відэа і малюнкам завісаць у паветры, ствараючы надзвычайную 3D-ілюзію. Такія дысплеі досыць эканамічныя. За кошт распрацаванага праграмнага забеспячэння кіраваць сеткай такіх дысплеяў магчыма аддалена, а загрузку малюнкаў можа ажыццяўляцца бяздротавым спосабам «з офіса».

З гэтай распрацоўкай Ставенка і Чыкеюк перамаглі ў конкурсе кампаніі Virgin Media, заснаванай мільярдэрам Рычардам Брэнсанам. Крыху пазней дамову аб інвестыцыях з кампаніяй беларускіх распрацоўшчыкаў падпісаў яшчэ адзін мільярдэр Марк Кьюбан, у інвестыцыйным партфоліа якога налічваецца больш за 50 кампаній.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках