20 красавiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць судзіць інтэрнэт-ашуканцаў з РФ

3
У Беларусі будуць судзіць інтэрнэт-ашуканцаў з РФ

У Беларусі будуць судзіць траіх грамадзян Расеі за асабліва буйны крадзеж з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Паводле звестак СК, трое грамадзян Расеі з лістапада 2015 года да лютага 2016 года, выкарыстоўваючы шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, ад імя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рассылалі апавяшчэнні пра накладанне адміністрацыйнага спагнання за нібыта прагляд парнаграфічных матэрыялаў.

Для аплаты штрафу прапаноўвалася пералічыць грашовыя сродкі на рахункі абаненцкіх нумароў аднаго з беларускіх аператараў сотавай сувязі.

«У выніку супрацьпраўных дзеянняў фігуранты здзейснілі блакаванне кампутарнай інфармацыі больш за 900 грамадзян. Прычыненая шкода склала звыш 136 тыс. беларускіх рублёў (больш за 4,1 млн. рублёў РФ)», - паведаміла Беланог.

Абвінавачаныя ўзятыя пад варту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках