24 красавiка 2024, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа прыняць меры ў сувязі з частковым скасаваннем віз Беларуссю

12
Расея можа прыняць меры ў сувязі з частковым скасаваннем віз Беларуссю
Фота: transler.ru

Меры могуць быць прынятыя, каб замежнікі, што «выклікаюць асцярогу» не праніклі ў РФ.

Расея можа прыняць меры пасля частковага скасавання Беларуссю візавага рэжыму для грамадзян 80 дзяржаў, каб грамадзяне краін, «якія выклікаюць асцярогу» не маглі пранікнуць у РФ, лічыць выканаўчая дырэктарка Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТАР) Майя Ламідзэ, піша РІА Новости.

Аляксандр Лукашэнка раней падпісаў указ, якім устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду на тэрмін не больш за пяць дзён праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт «Менск» для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь ЕЗ, а таксама на Бразілію, Інданэзію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.

«Калі людзі прыбываюць у Беларусь на авіярэйсах, там усё роўна так ці інакш трэба праходзіць пашпартны кантроль, і ёсць асобны пашпартны кантроль для грамадзянаў Расеі і грамадзян Беларусі. Магчыма, будуць прыняты нейкія меры, каб у далейшым нейкія сумнеўныя людзі альбо краіны, якія выклікаюць асцярогі, у далейшым грамадзяне гэтых краін не маглі свабодна пранікнуць у Расею. Гэта пытанне дамоўленасцей паміж Расеяй і Беларуссю, пакуль складана сказаць», — сказала яна ў інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24».

Кажучы аб эфекце мер, зробленых Лукашэнкам, Ламідзэ адзначыла, што чакае «безумоўнага выйгрышу» для ўязнога турызму Беларусі.

«Любая лібералізацыя, а тым больш скасаванне віз — гэта гарантаваны рост попыту з боку як мінімум асноўных рынкаў, якія туды прыязджаюць», — сказала выканаўчая дырэктарка АТАР.

«Вельмі шкада, што мы не можам рушыць услед іх прыкладу», — дадала яна. Цяпер бязвізавы рэжым дзейнічае ў РФ у дачыненні да большасці краін СНД і Лацінскай Амерыкі, а таксама Сербіі, Манголіі, Тайланда і яшчэ шэрагу краін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках