16 красавiка 2024, aўторак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст БХД: Дзеля незалежнасці будзем абараняць нашу інфармацыйную прастору

3
Актывіст БХД: Дзеля незалежнасці будзем абараняць нашу інфармацыйную прастору
ФОТА: SVABODA.ORG

Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 1150 рублёў за ўдзел у акцыі ў падтрымку «Белсату».

Суддзя суда Ленінскага раёна Менска Святлана Мятлёнак прысудзіла каардынатару БХД Менскай вобласці Паўла Пракаповіча выплаціць штраф сумаю 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі «Выключыць НТВ, уключыць Белсат» 20 снежня.

«Гляджу «Белсат» вельмі часта, праз інтэрнэт. Вельмі люблю выпускі навін, «Аб'ектыў», «Гарачы каментар», «Маю права», «Размовы экспэрта», «Людскія справы». Пасля заяваў кіраўніцтва Польшчы пра намер скараціць фінансаванне тэлеканала, мы, гледачы «Белсату», некалькі тыдняў жылі ў новай рэальнасці. Цяпер уздыхнулі з палёгкай. Так хочацца верыць у Польшчу, веліч якой у непахіснасці ідэалаў дэмакратычных каштоўнасцяў, салідарнасці, у імкненні будаваць моцную Еўропу, у тым ліку разам з Беларуссю», - адзначыў актывіст у каментары сайту bchd.info.

«Незалежныя СМІ, між іншым тэлеканал «Белсат», жыццёва неабходныя для Беларусі. Трэба рабіць усё, каб іх уплыў у Беларусі павялічваўся. У інфармацыйнай прасторы Беларусі прарасейскія СМІ, на жаль, дамінуюць. Акрамя «Белсата», які вымушаны транслявацца з Польшчы, мы не маем ніводнага незалежнага тэлеканала. Больш таго, ні аднаго тэлеканала брацкай для беларусаў Украіны, хай бы і з частковым рэгіянальным замяшчэннем, у сацыяльным пакеце тэлеканалаў таксама няма. Чаму пра вайну на тэрыторыі Украіны беларусы вымушаны даведвацца з інфармацыйных выпускаў краіны-агрэсара? У інфармацыйнай прасторы Беларусі вайна ўжо вядзецца, і беларусы нясуць вялікія страты. Абароненая інфармацыйная прастора - важная ўмова незалежнасці», - дадаў Павел Пракаповіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках