19 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Не хачу карміць гэтую ўладу

11
Вольга Нікалайчык: Не хачу карміць гэтую ўладу
Вольга Нікалайчык
ФОТА: «Радыё Свабода»

Актывістка мае намер бараніць свае правы ў міжнародных дэмакратычных структурах.

На днях Вольга Нікалайчык атрымала пастанову ад судовых выканаўцаў Першамайскага раёна Менска, якія наклалі забарону на права адчужэння прыватнага дома, дзе жыве жанчына. Падставай для накладання арышту на дом Нікалайчык судовыя выканаўцы палічылі нявыплачаныя штрафы за ўдзел актывісткі ў многіх мірных акцыях пратэсту - усяго на 5250 рублёў. Цягам года Вольга Нікалайчык удзельнічала ў пікетах дзеля падтрымання зняволенага блогера Эдуарда Пальчыса, актывісткі Ніны Багінскай і іншых.

- Мяне фактычна пазбавілі права распараджацца сваёй уласнасцю - зямлёй і часткай прыватнага дома ў цэнтры Менска. Гэта значыць, цяпер я не магу свой дом ні прадаць, ні падарыць камусьці. А я яго да гэтага рэальна хацела прадаць, каб купіць уласнасць у Кіеве, дзе ў мяне шмат працы. Аднак пакуль не аплачаныя штрафы, накладзеная забарона на права адчужэння дома, - распавяла актывістка «Радыё Рацыя».

- Колькі ўсяго вам далі штрафаў апошнім часам?

- 230 мільёнаў недамінаваных рублёў (блізу 11.500 даляраў), на новыя грошы - гэта 23 тысячы. Дзесьці 18 тысяч ужо заплаціла, рознымі шляхамі знайшла гэтую суму. Але ў мяне застаюцца неаплачаныя больш за 5000 рублёў. І складанасць сітуацыі ў тым, што я больш не хачу карміць гэтую ўладу. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Канстытуцыя Беларусі гарантуюць мне права на мірныя сходы. Калі чытаеш Дэкларацыю правоў чалавека, якую стварыла ААН, то слёзы льюцца ад таго, якая павага да чалавека. А ў нас чалавек, як быццам, ніхто. Хоць мы - дзеці Бога, а не рабы.

Таму малаімаверна, але я хачу паспрабаваць дамагчыся, каб у розных міжнародных структурах звярнулі ўвагу на тое, як сёння абыходзяцца ў краіне з дэмакратычнымі актывістамі. Уяўляеце, у людзей за іх погляды адбіраюць жыллё! У Еўропе прыватная ўласнасць - гэта вялікая каштоўнасць. А ў нас за кожны мірны пікет даюць вялізныя штрафы, а пасля накладваюць арышт на маёмасць. Такое стаўленне да сваіх грамадзянаў проста непрымальнае.

- На аўкцыёне ваша жыллё не прадаецца?

- Пакуль не, але нічога нельга выключаць. Наколькі мне вядома, спачатку будзе апісвацца маёмасць унутры дома і спачатку будзе прадавацца яна, каб кампенсаваць суму запазычанасці.

- А можа трэба было б звярнуцца да грамадскасці, каб людзі салідарна сабралі грошы для аплаты вашых штрафаў?

- Можна, вядома, і так паступіць, але я хачу, каб праблему пачулі ў міжнародных арганізацыях. Можна плаціць нават за тое, што ты дыхаеш паветрам, але да якой ступені гэта будзе прадаўжацца? За што чалавек павінен плаціць, калі ён нічога не парушаў? Я хачу, каб мяне пачулі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках