19 красавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Суд над Мураўёвым - «прывітанне» ўсім інвестарам

18
Васіль Шлындзікаў: Суд над Мураўёвым - «прывітанне» ўсім інвестарам
ALIAKSANDR MURAUIOU
PHOTO: DARYA BURAKINA, TUT.BY

Пасля суда над уладальнікам «Мотавела» наўрад ці хтосьці захоча інвеставаць у Беларусь.

Былы генеральны дырэктар прадпрыемства «Амкадор» Васіль Шлындзікаў распавёў «Радыё Рацыя» аб тым, як улады «павышаюць» інвестыцыйную прывабнасць краіны.

30 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы будзе вынесены прысуд бізнэсоўцу Аляксандру Мураўёву. Пракурор запатрабаваў для ўладальніка ААТ «Мотавела» і шклозавода «Ялізава» 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці - за махлярства, ухіленне ад падаткаў і садзейнічанне ў злачынстве. Мураўёў з самага пачатку не прызнаў сваю віну.

- Такога абсурднага абвінавачання я ўжо даўно не бачыў. Гэта проста абсурд! Чалавека, які ўклаў (фактычна - закапаў) у былое дзяржаўнае прадпрыемства 20 мільёнаў даляраў, яшчэ хочуць пасадзіць у турму на 12 гадоў. Такое нават прыдумаць складана! У кожным незалежным судзе гэтыя абвінавачванні рассыпаліся б, а перад чалавекам папрасілі прабачэння і далі б кампенсацыю за той час, што ён правёў за кратамі.

Але гэта не пра нас. А яшчэ гэтая справа паказала, што тыя, хто яе сфабрыкаваў, альбо абсалютна неадукаваныя з пункту гледжання гаспадарчага права людзі, альбо з асаблівымі чалавечымі якасцямі. Пасля рэвалюцыі 17-га года таксама з'явіліся таварышы, якія з радасцю «стукалі» на калегаў, суседзяў і блізкіх, калі бачылі, што тыя ў нейкіх параметрах лепшыя за іх. Сёння правасуддзе больш гуманнае - менш расстрэльваюць. Але ж гэта жах, калі пракурор просіць даць 12 гадоў зняволення маладому разумнаму бізнэсоўцу толькі за тое, што ён наважыў інвеставаць 20 мільёнаў даляраў у прадпрыемства, але не ўсё ў яго атрымалася.

- Атрымліваецца парадаксальная сітуацыя. З аднаго боку, улады запрашаюць у краіну інвестараў, распавядаючы пра цудоўныя ўмовы для працы, а з другога - адбываюцца такія суды над інвестарамі...

- Часам мне здаецца, што запусцілі нейкую праграму на знішчэнне ў Беларусі бізнэс-эліты. Фактычна, прычыняецца вялікая шкода эканоміцы краіны. І гэтая праграма працуе бездакорна - як канвеер. Часам становіцца проста страшна. А суд над Мураўёвым - «прывітанне» ўсім інвестарам. Пасля такіх судоў блізка ніхто не захоча ўкладваць сюды грошы, якія ў момант можна страціць, а самому адправіцца ў турму.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках