20 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатары ЗША прэзентуюць законапраект аб новых санкцыях супраць РФ

3
Сэнатары ЗША прэзентуюць законапраект аб новых санкцыях супраць РФ

Законапраект будзе пададзены ў сувязі з умяшаннем Расеі ў выбары прэзідэнта ЗША.

Амерыканскія сэнатары-рэспубліканцы Джон МакКейн і Ліндсі Грэм сёння пададуць у Вашынгтоне законапраект аб пашырэнні санкцый супраць Расеі – у сувязі з умяшаннем у выбары прэзідэнта ЗША, у якім амерыканскія спецслужбы вінавацяць Маскву, перадае «Радыё Свабода».

Сярод суаўтараў дакумента, акрамя МакКейна і Грэма, вядомых жорсткай пазіцыяй у дачыненні да расейскага прэзідэнта Уладзіміру Пуціна, – іх калегі-рэспубліканцы Марка Рубіё і Роб Портман, а таксама сэнатар-дэмакрат Бэн Кардзін.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне персанальных санкцый супраць асоб, якія маюць дачыненне да хакерскіх нападаў, а таксама забарону для банкаў ЗША на супрацоўніцтва з абароннымі і выведвальнымі міністэрствамі Расеі. Акрамя таго, ён прадугледжвае пакіданне ў дзеянні санкцый, ужо уведзеных супраць Расеі адміністрацыяй Абамы ў сувязі з анэксіяй Крыму і агрэсіўнымі дзеяннямі супраць Украіны. У дакуменце таксама ўтрымліваецца забарона на дзеянні, якія вялі б да прызнання Злучанымі Штатамі суверэнітэту Расеі над Крымам.

Разгляд законапраекта ў Кангрэсе, як мяркуе шэраг назіральнікаў, можа прывесці да ўзмацнення трэнняў паміж будучым прэзідэнтам Дональдам Трампам і заканадаўцамі. Трамп неаднаразова заяўляў аб імкненні да «сяброўскіх стасункаў» з Расеяй.

У той жа час, паводле звестак выдання Politico, у дакуменце будзе ўтрымлівацца пункт, які дазволіць адміністрацыі не ўводзіць у дзеянне прадугледжаныя законапраектам санкцыі, калі гэта будзе «ў нацыянальных інтарэсах Злучаных Штатаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках