19 красавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай перанёс дату пачатку вайны з Японіяй на шэсць гадоў назад

1
Кітай перанёс дату пачатку вайны з Японіяй на шэсць гадоў назад

У новых кітайскіх падручніках будзе паказана, што Другая япона-кітайская вайна доўжылася 14 гадоў, а не восем.

Урад Кітая ўнёс папраўку ў падручнікі гісторыі, згодна з якой Другая япона-кітайская вайна доўжылася не восем, а 14 гадоў, перадае ВВС.

Мяркуецца, што Другая япона-кітайская вайна пачалася 7 ліпеня 1937 года і скончылася 9 верасня 1945 года, адначасова з заканчэннем Другой сусветнай вайны, калі Японія капітулявала перад войскамі антыгітлераўскай кааліцыі.

Цяпер урад КНР прапануе разглядаць за пачатак вайны Мукдэнскі інцыдэнт 18 верасня 1931 года, калі Квантунскае войска ўварвалася ў Маньчжурыю.

Паводле звестак газеты Beijing News, міністэрства адукацыі Кітая ў пачатку студзеня адправіла лісты рэгіянальным установам з загадам да вясны ўнесці змены ў падручнікі гісторыі.

У новых падручніках фраза "васьмігадовая вайна супраціву" павінна быць заменена на "14-гадовую вайну супраціву".

У міністэрстве тлумачаць унясенне змяненняў неабходнасцю умацаваць нацыянальны дух. Як паведамляюць кітайскія СМІ, гэта пастанова павінна падкрэсліць, што Кітай быў асноўным полем бітвы з нацызмам.

Раней урад Кітая ўжо заяўляў пра неабходнасць узмацнення патрыятычнай адукацыі ў краіне.

Квантунскае войска цалкам захапіла Маньчжурыю ў 1932 годзе, пасля чаго паміж Кітаем і Японіяй час ад часу ўспыхвалі сутычкі. Аднак поўнамаштабная вайна паміж дзвюма краінамі вылілася толькі ў 1937 годзе, у выніку вайсковага канфлікту на мосце Лугаўцяо блізу Пекіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках