18 красавiка 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Spotify прапанаваў Абаму працу ў кампаніі

3
Spotify прапанаваў Абаму працу ў кампаніі

Сэрвіс струменнага прайгравання музыкі прапанаваў Бараку Абаму працу, пасля таго як 20 студзеня ён пакіне пасаду прэзідэнта ЗША.

На сайце Spotify з'явілася новая вакансія President of Playlists. У аб'яве сказана, што прэтэндэнт павінен будзе адсочваць складанне плэй-лістоў, кантралюючы працу офісаў сэрвісу ў больш як 60 краінах. Кампанія "заўсёды адкрытая для перамен", гаворыцца ў сказе аб працаўладкаванні, паведамляе ВВС.

Сярод задач, якія павінен будзе выконваць "прэзідэнт плэй-лістоў", значыцца забеспячэнне сусветнага лідарства, пошук новых ідэй. У якасці варыянту - уключэнне ў плэйліст звароту да нацыі ў сувязі з заканадаўствам аб ахове здароўя, "што носіць вашае імя".

У якасці патрабавання да кандыдата вылучаецца "прынамсі васьмігадовы досвед кіравання паважанай нацыяй" і наяўнасць Нобэлеўскай прэміі міру.

Наўпрост імя Абамы ў аб'яве не называецца. Рэформа аховы здароўя, якая прайшла ў час ягонага прэзідэнцтва, неафіцыйна называецца "Obamacare". Акрамя таго, каб пераканацца, што адрасат убачыў прапанову, сузаснавальнік і выканаўчы дырэктар Spotify Даніэль Эк напісаў твіт Абаму.

Дзейны прэзідэнт ЗША на яго пакуль не адказаў, піша Associated press.

Абама, працуючы прэзідэнтам, публікаваў свой летні плэйліст на Spotify. У 2016 годзе ў ім былі кампазіцыі Сімон, Стынга, Беёсэ, Боба Марлі і Джэй-Зі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках