19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Лабрадор упершыню ўбачыў робата з «Зорных войнаў»

Відэагіт: Лабрадор упершыню ўбачыў робата з «Зорных войнаў»

Аматар навуковай фантастыкі з Партугаліі зняў на відэа гульню свайго сабакі з робатам.

Сабака на мянушку Ува ўпершыню ў жыцці ўбачыў такую дзіўную цацку, бо да гэтага яму не даводзілася сустракацца з персанажамі з вядомай фантастычнай сагі, асабліва з такім цікавым з іх, як робат R2-D2.

Філіпэ Кастра Матос з Лісабона (Партугалія), вялікі аматар навуковай фантастыкі, зняў на відэа смяхотную гульню свайго лабрадора з робатам, і на кадрах відаць, як сабака спрабуе напасці на дзіўны аб’ект, які рухаецца, хоць і відавочна яго пабойваецца.

Каб R2-D2 не здолеў яго злавіць, сямігадовы Ува скача па ўсім пакоі і нават спрабуе схавацца пад сталом. Зрэшты, рэакцыя сабакі нядзіўная, бо многія сабакі адрэагавалі б на незразумелую «жывую» цацку гэтак жа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках