28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы аказаліся самыя жаданымі гасцямі ў Кіеве

15
Беларусы аказаліся самыя жаданымі гасцямі ў Кіеве

Беларусь знаходзіцца на першым месцы сярод краін, турысты з якіх найбольш часта наведваюць Кіеў.

Грамадзяне Беларусі аказаліся сярод лідараў у наведванні ўкраінскай сталіцы замежнікамі.

Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае Цэнтрам незалежных сацыялагічных даследаванняў «Амега» на замову Кіравання турызму Дэпартамента эканомікі і інвестыцыі мэрыі Кіева, піша thinktanks.by.

Візуальная інфармацыя пра вынікі даследавання размешчаная на старонцы Visit Kyiv у сацсетцы Facebook. У ёй Беларусь знаходзіцца на першым месцы сярод краін, турысты з якіх найбольш часта наведваюць Кіеў. Таксама ў лідарах па колькасці гасцей украінскай сталіцы грамадзяне Польшчы, Турцыі, Нямеччыны, Ізраіля і Кітая. Больш падрабязная інфармацыя пра колькасць замежных турыстаў у Кіеве пакуль не прыведзеная.

Агулам сярод кіеўскіх візіцёраў пераважаюць госці з Еўропы (45,4%) і Азіі (43,2%).

Часцей за ўсё ў Кіеў прыязджаюць з-за мяжы дзеля турыстычных падарожжаў (48,6%), дзелавых сустрэч (35,1%), наведвання сяброў, сваякоў і знаёмых (28,2%).

Часцей за ўсё замежнікі пра Кіеў як турыстычны горад, даведаюцца з інтэрнэту (37%) і ад сяброў і знаёмых (23,8%).

Большасць турыстаў едзе ў Кіеў на тэрмін ад 4 да 6 дзён (46,1%). Пры гэтым 93,6% замежных гасцей адчуваюць сябе ў Кіеве бяспечна.

Самымі прывабнымі лакацыямі для турыстаў з'яўляюцца помнікі гісторыі і архітэктуры, а таксама музеі, выставы і рэлігійна-культурныя аб'екты.

У сярэднім турысты ацанілі гасціннасць кіяўлян, сэрвіс у турыстычных лакацыях, абслугоўванне ў гатэлях на 4,2 балы з 5 магчымых. На 3,8 ацэньваецца сэрвіс у кавярнях і рэстаранах, выгода транспартнай інфраструктуры горада, а таксама чысціня і парадак на вуліцах.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках