25 красавiка 2024, Чацвер, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: У расейскіх спецслужбаў ёсць кампрамат на Трампа

11
CNN: У расейскіх спецслужбаў ёсць кампрамат на Трампа
Фота: AP PHOTO/J. SCOTT APPLEWHITE

Масква можа валодаць інфармацыяй пра асабістае жыццё і фінансы абранага прэзідэнта ЗША.

Расейскія спецслужбы могуць мець кампраметуючую інфармацыю пра асабістае жыццё і фінансы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Такое сцвярджэнне маецца ў дакуменце, з якім кіраўнікі разведзгуртавання ЗША азнаёмілі адыходзячага прэзідэнта Барака Абаму і самога Трампа, паведамляе ў ноч на сераду, 11 студзеня, амерыканскі тэлеканал CNN (пераклад – DW).

Паводле звестак журналістаў, гэтыя меркаваныя звесткі амерыканская разведка атрымала ад былога агента брытанскай спецслужбы MI6. Зыходзячы з папярэдняга досведу працы з гэтым экс-агентам, супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў ставіліся да інфармацыі, якая падаецца ім, з даверам. Цяпер дакладнасць і карэктнасць яго паведамленняў аб Трампе правяраецца.

У публікацыі CNN не раскрываюцца ўсе дэталі дакумента, аднак адзначаецца, што ў ім, сярод іншага, ёсць звесткі аб магчымых кантактах паміж прадстаўнікамі каманды Трампа і расейцамі падчас перадвыбарчай кампаніі.

Сапраўднасць дасье на Трампа не пацверджаная

У той жа дзень інтэрнэт-партал Buzzfeed апублікаваў сканы 35-старонкавага дакумента, згодна з якім ФСБ магла атрымаць кампрамат на Трампа і шантажаваць яго. Дакумент можа быць поўнай версіяй дасье пра расейскі кампрамат на Трампа. У рэдакцыйным паведамленні падкрэсліваецца, што сапраўднасць дакумента не пацверджана, больш таго, ён змяшчае відавочныя памылкі.

Абраны прэзідэнт ЗША адрэагаваў на публікацыі CNN і Buzzfeed у сваім мікраблогу Twitter, назваўшы гэтыя звесткі «фэйкавымі навінамі» і «татальным палітычным паляваннем на ведзьмаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках