20 красавiка 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры рэчы, якія дакладна здзівяць замежнага турыста ў Беларусі

28
Тры рэчы, якія дакладна здзівяць замежнага турыста ў Беларусі

Абвешчаны бязвізавы рэжым прымусіў задумацца – а чым, уласна, мы можам здзівіць гасцей з далёкіх краін?

Старадаўнімі замкамі і архітэктурай еўрапейцаў і амерыканцаў, мабыць, не ўразіш. Славутыя аграсядзібы з нацыянальнай кухняй і каларытам – гэта добра, але мала. У астатку маем суровую беларускую рэчаіснасць, якая большасці мясцовых жыхароў здаецца звыклай, аднак замежнікаў цалкам можа ўразіць і нават шакаваць, піша «Салідарнасць».

Пра што ідзе гаворка?

Небяспечныя фатаграфіі

Мабыць, складаней за ўсё будзе растлумачыць замежнаму турысту, які прыехаў у Менск, што фатаграфаваць тут можна зусім не ўсё. Яшчэ не паспеў забыцца выпадак, калі фатограф Дзмітрый Ласько быў затрыманы за фатаграфаванне будынка Акадэміі навук. Тады пільныя ахоўнікі патлумачылі гэта тым, што «здымаць адміністрацыйныя будынкі ў Беларусі забаронена».

Пазней у Іўі турысты апынуліся ў няёмкай сітуацыі праз тое, што яны проста надумалі сфатаграфаваць мясцовы ЗАГС.

Страшна падумаць, што ж здарыцца, калі наіўныя замежнікі паспрабуюць зладзіць фотасесію на фоне вядомага жоўтага будынка з калонамі ў цэнтры Менска, або, не дай бог, каля адміністрацыі Лукашэнкі.

«Прыязныя» міліцыянты

Падарожнікі з Еўропы даўно звыклі, што супрацоўнікі паліцыі – гэта не толькі служыцелі правапарадку, але і па сумяшчальніцтве работнікі турыстычнай сферы.

Успамінаецца выпадак ангельскай нацыянальнай каманды ў футболе, якая прыехала ў Менск і прывезла з сабой групу паліцэйскіх – у шаломах і пры поўным парадзе. Ангельцы, не забываючыся выконваць свае наўпроставыя абавязкі, яшчэ і знаходзілі час, каб сфатаграфавацца ці з усмешкай адказаць на пытанні цікаўных беларусаў.

Цікава, што адбудзецца, калі турысты захочуць пагутарыць з на менскіх вуліцах з нарадам АМАПу?

Сфера абслугоўвання

З гэтым, мабыць, давядзецца сутыкнуцца кожнаму замежніку, якія прыязджаюць у Беларусь. І справа тут не ў тым, што беларускі персанал розных кавярняў, крамаў і устаноў сферы паслуг часцей за ўсё не кажа па-ангельску. Гаворка пра культуру стасункаў з кліентамі.

На розум прыходзіць паказальная гісторыя, апублікаваная ў адным з беларускіх СМІ, якая атрымала папулярнасць у сацыяльных сетках.

У ёй адзін з азіяцкіх турыстаў, упершыню які прыехаў у Беларусь, надумаў падзяліцца ўражаннямі аб убачаным. Ён распавёў, што быў цалкам здзіўлены, калі у беларускім гатэлі яго ніхто не сустрэў на ўваходзе, каб дапамагчы данесці рэчы. Адміністратар гатэля, замест таго, каб папрасіць прабачэння, наадварот, зрабіла яму вымову ў рэзкай форме, прапанаваўшы данесці свае рэчы самастойна, ды яшчэ і без ліфта, які не працаваў.

– Гэта проста неймаверна, – дадаў ён. – Але вы толькі, калі ласка, нічога тут не змяняйце. Хай усё будзе, як ёсць – таму што такога не ўбачыш больш нідзе ў свеце.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках