28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы байкатуюць абсурдныя дэкрэты Лукашэнкі

44
Беларусы байкатуюць абсурдныя дэкрэты Лукашэнкі

Беларусы, памылкова запісаныя ў «дармаеды», не збіраюцца апраўдвацца перад падатковай.

Паводле звестак на 21 снежня, Міністэрства падаткаў і збораў разаслала патэнцыйным «дармаедам» больш за 240 тысяч паведамленняў на выплату падатку. Аднак многія з іх прыходзяць на хібныя адрасы. Ужо больш за 15 тысяч беларусаў змаглі давесці, што напраўду ніякі падатак плаціць ім не трэба. Нагадаем, паводле закону за «дармаедаў» не ўважаюцца жанчыны ў дэкрэтным адпачынку, прызыўнікі, студэнты, рамеснікі, тыя, хто жыве за мяжой, і гэтак далей.

- Мая дачка вучыцца ва ўніверсітэце на чацвёртым курсе. У мінулым годзе некалькі месяцаў падзарабляла афіцыянткай. А цяпер на яе імя прыйшло паведамленне. Але ж яна студэнтка! - распавядае чытачка kp.by Марыя. – Я патэлефанавала ў падатковую, каб высветліць, у чым справа, і мне растлумачылі: маўляў, інфармацыя аб працы дачкі ў іх ёсць, а пра вучобу – чамусьці няма. Цяпер ёй трэба сабраць ва ўніверсітэце даведкі і прынесці іх у падатковую, інакш усё адно давядзецца плаціць падатак на «дармаедства». Я сказала, што гэтага мы рабіць не будзем. Памылілася дзяржава, а чаму даводзіць гэта павінны мы?

У Міністэрстве падаткаў і збораў не хаваюць, што памылак у базе «дармаедаў» сапраўды стае.

- Гэтая база фармавалася на падставе звестак, што маюцца ў інфармацыйных рэсурсах дзяржаўных арганізацый, - патлумачыла на онлайн-канферэнцыі ў БелТА Марына Побаль, намесніца начальніка ўправы падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства. - Як паказаў аналіз ужо сфарміраванай базы, там меліся звесткі ў дачыненні да грамадзян, якія напраўду не з'яўляюцца плацельшчыкамі збору. У Беларусі не вядзецца ў электронным выглядзе цэнтралізаваны ўлік грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю ў навучальных установах. Не вядзецца і ўлік асоб, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. Паколькі база звестак фармавалася ўпершыню, дзяржаўныя органы і арганізацыі ў некаторых выпадках прадставілі няякасныя няпоўныя звесткі. Цяпер міністэрствам супольна з падпарадкаванымі ім інспекцыямі праводзіцца праца ўдакладнення звестак і заканчэння праверкі ў дачыненні да асоб, якія памылкова трапілі ў базу.

Нягледзячы на гэта, тым, хто атрымаў паведамлення, усё адно трэба самім апраўдацца перад падатковай. Усялякія дакументы, якія даводзяць тое, што вы не «дармаед», можна прынесці асабіста, ці адправіць праз пошту, у тым ліку электронную. Прычым зрабіць гэта трэба цягам месяца пасля таго, як вы атрымалі паведамленне. Калі «дармаед» не заплаціць падатак (тым, хто не працаваў у 2015 годзе, трэба заплаціць 360 рублёў), яго будуць спаганяць ў прымусовым парадку. Давядзецца заплаціць і штраф ад 2 да 4 базавых адзінак – цяпер гэта 46-92 руб.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках