20 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні дзяўчына збіла ахоўніка «Еўраопту»

У Гародні дзяўчына збіла ахоўніка «Еўраопту»
АРХІЎНАЕ ФОТА WALLPAPER.ZONE

У гарадзенскай краме ахоўнік западозрыў дзяўчыну ў крадзяжы і паспрабаваў яе затрымаць.

Зрабіць гэта было няпроста: да яе на дапамогу прыйшла дваццацігадовая сяброўка, якая паспрабавала вырваць напарніцу 1997 года нараджэння з рук ахоўніка. Скончылася гісторыя распачынаннем крымінальнай справы.

Падазраваная дзяўчына (тая, што маладзейшая) раней ужо затрымлівалася за крадзеж з крамаў і нават прыцягвалася да адказнасці. Ейная сяброўка звычайна проста знаходзілася побач, але гэтым разам надумала заступіцца. Абаронца нанесла ахоўніку два ўдары рукой і нагой па галаве, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Абедзве дзяўчыны былі затрыманыя ахоўнікамі і перададзеныя ў міліцыю. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа паводле ч 1 арт 366 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі»). Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках