16 красавiка 2024, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсельгасхарч замовіў абслугоўванне акварыума за 1000 еўраў

26
Мінсельгасхарч замовіў абслугоўванне акварыума за 1000 еўраў

Стаіць акварыум, абслугоўванне якога абыходзіцца падаткаплатнікам у 2 тысячы рублёў, у прыёмным пакоі міністра.

На сайце дзяржзакупак з'явіўся тэндэр ад Міністэрства сельскай гаспадаркі. Сярод звычайных закупак увагу прыцягвае незвычайная пазіцыя «Абслугоўванне акварыума». За год Міністэрства сельскай гаспадаркі плануе выдаткаваць на гэта 2000 рублёў, паведамляе «Еўрарадыё».

Ігар Садоўскі, адказны за закупкі ў Мінсельгасхарчы, прызнаецца, што гэта не нейкі спецыфічны акварыум з новай пародай карпаў або карасёў, а самы звычайны. І стаіць ён у прыёмным пакоі міністра: «Звычайны дэкаратыўны акварыум з рыбкамі. Сума, як вы разумееце, арыенціровачная. У залежнасці ад таго, як будзе праходзіць працэдура падчас пошуку выканаўцаў паслуг, кошт можа зніжацца. Ці можа павялічыцца? Не думаю. Мы гэтыя паслугі за адзін раз надаём і заўсёды стараемся паменшыць суму. Таму што тады можам пераразмеркаваць гэтыя сродкі і выкарыстоўваць для іншых мэтаў».

Крыху больш пра акварыум, абслугоўванне якога абыходзіцца падаткаплатнікам у 1000 еўраў, распавяла сакратарка, якая працуе ў прыёмным пакоі міністра: «Так, стаіць. А навошта вам? Не ведаю, колькі там рыб. Яны там плодзяцца самі, як хочуць. Шмат іх там плавае, палова хаваецца. Як іх падлічыць? Кормам для рыбак кормім. Аб'ём яго таксама дакладна не ведаю. Вялікі акварыум, літраў 300-400».

Дзякуючы сайту дзяржзакупак можна прасачыць за апетытам рыбак з міністэрскага акварыума. У 2014 годзе рыбкі маглі пад'есці ўсяго за 385 еўраў у эквіваленце, а ўжо налета Міністэрства было гатовае траціць на рыбак блізу 770 еўраў, у 2016 годзе - 745. Так што 2017 год з яго 1000 еўрамі можа стаць самым добрым у жыцці акварыума з прыёмнай міністра сельскай гаспадаркі краіны. Дарэчы, сёлета на курсы павышэння кваліфікацыі сваіх супрацоўнікаў і ўдзел у семінарах Мінсельгасхарч плануе выдаткаваць прыкладна столькі ж - па 1000 рублёў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках