23 красавiка 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь БНФ: Вялікае княства Літоўскае нікуды не знікла

28
Моладзь БНФ: Вялікае княства Літоўскае нікуды не знікла

Беларусь з'яўляецца заснавальніцай і правапераемніцай адной з самых магутных краін Еўропы.

Моладзь БНФ абвясціла 2017-ы годам ВКЛ. Пра гэта актывісты арганізацыі напісалі на сваім сайце.

«Наша гісторыя з'яўляецца вельмі багатай і старажытнай. Наша дзяржаўнасць налічвае ўжо больш за 1000 гадоў, але свой росквіт яна набыла пры Вялікім княстве Літоўскім. ВКЛ з'яўляецца неад'емнай часткай нашай гісторыі і трэба не толькі памятаць, але і ганарыцца гэтым.

Беларусь з'яўляецца заснавальніцай адной з наймагутнейшых краін Еўропы і адпаведна ўважаецца за яе правапераемніцу, таму вельмі важна не забываць гэта, шанаваць і прапагандаваць гэта, асабліва сярод беларускай моладзі, якая з'яўляецца будучыняй нашай нацыі.

Менавіта таму мы абвяшчаем 2017 год - годам Вялікага княства Літоўскага і збіраемся рабіць нашы акцыі, мерапрыемствы і кампаніі для прапаганды гісторыі ВКЛ як неад'емнай часткі гісторыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя гэтай вялікай кампаніі - звярнуць увагу беларускай моладзі на нашу багатую гісторыю, паказаць, што наша гісторыя пачынаецца не з 1917 года, а значна раней. Што мы краіна, якая некалі заснавала адну з наймагутнейшых краін Еўропы і што мы адпаведна з'яўляемся спадкаемцамі Вялікага княства Літоўскага.

Мы не збіраемся адраджаць Вялікае княства Літоўскае або прэтэндаваць на яго былыя землі, бо мяркуем, што нацыяналізм павінен быць здаровым, але разам з тым, мы – нацыя, якая не павінна забываць сваю гісторыю, свае карані, сваю багатую культуру, якая распасціраецца далёка за межы нашай Рэспублікі Беларусь», - напісалі актывісты.

Яны таксама паведамілі, што ў рамках гэтай кампаніі нас «чакае шмат цікавых і забаўляльных імпрэзаў, акцый, маленькіх і вялікіх кампаній, а таксама шматлікія сустрэчы з цікавымі людзьмі, гісторыкамі, экскурсіі па месцах ВКЛ, круглыя сталы, крэатыўныя вулічныя акцыі, шматлікія інтэрнэт-акцыі, выхад сучаснага і цікавага сайта пра ВКЛ і ютуб-канал аб Вялікім княстве Літоўскім і шмат іншых цікавых рэчаў».

«Таксама мы збіраемся наладзіць сувязі з нашымі літоўскімі суседзямі, асабліва з літоўскай моладдзю, бо мы разам жылі ў адной краіне больш за ўсё і не варта забываць гэтага. Гэта паспрыяе нашаму супрацоўніцтву, культурнаму збліжэнню, бо нас падзяляе ўсяго толькі адна маленькая палоска, а збліжае нашмат больш», - перакананыя актывісты.

«Таксама, мы мяркуем, што праз культурнае збліжэнне з нашымі літоўскімі суседзямі і правядзенне гэтай кампаніі ў нас ёсць куды больш шанцаў супрацьстаяць расейскай агрэсіі, якая ўжо ідзе на нашых землях.

А 2018 год мы абвяшчаем годам Беларускай Народнай Рэспублікі, як першай спроба аднаўлення нашай дзяржаўнасці.

Вялікае Княства Літоўскае не знікла, яго проста перасталі паказваць на мапах», - падсумоўваюць актывісты моладзевай арганізацыі БНФ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках