19 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палявы жаўрук перашкодзіў кітайскім інвестыцыям у Беларусь

14
Палявы жаўрук перашкодзіў кітайскім інвестыцыям у Беларусь

Стала вядома, хто вінаваты ў зрыве рэалізацыі праекта на $100 мільёнаў у кітайска-беларускім парку «Вялікі камень».

У верасні 2015 года віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін паўдзельнічаў ва ўрачыстай закладцы першага каменя ў аснову новага завода - кампанія «Цзюй сінечу Солад Тэхналогія» збіралася перапрацоўваць у Беларусі прадукты ячменю, піша «Салідарнасць».

- Гэта вынік дамоўленасцей паміж Лукашэнкам і старшынём КНР Сі Цзіньпінам, - заявіў Калінін.

Праз паўтара года першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія ў развіцці індустрыяльнага парку» Кірыла Карацееў распавёў, што дамова з «Цзюй сінечу Солад Тэхналогія «была скасаваная «на пагадненне бакоў, без узаемных прэтэнзій» у канцы снежня 2016 года.

- Экспэртамі была зробленая выснова, што прапанаваная тэхналогія не гарантуе адсутнасці павышанай колькасці птушак, а значыць, можа ўплываць на бяспеку палётаў самалётаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск», - заявіў Кірыла Карацееў.

Калі верыць чыноўніку, напрошваецца нечаканая выснова: дамоўленасці паміж звышдзяржавай і адной маленькай, але ганарлівай краінай сарваў палявы жаўрук...

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках