24 красавiка 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч выйшла з Рускага ПЭН-цэнтра

8
Святлана Алексіевіч выйшла з Рускага ПЭН-цэнтра
Святлана Алексіевіч
ФОТА: ULF ANDERSEN VIA GETTY IMAGES

Пісьменніца заявіла, што ў арганізацыі «аблізваюць боты ўладзе».

Учора з'явіліся звесткі, што нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч збіраецца выйсці з Рускага ПЭН-цэнтра. Пра гэта напісаў у сваім блогу на livejournal.com Мікалай Падасакорскі са спасылкай на яе сяброўку пісьменніцу Рыту Кабакову, паведамляе «Еўрарадыё».

«Раскол у пісьменніцка-праваабарончай арганізацыі Рускі ПЭН-цэнтр пагаршаецца. Пасля беспрэцэдэнтнай пастановы Выканкама Рускага ПЭН-цэнтра аб выключэнні журналіста Сяргея Пархоменкі за публічную крытыку кіраўніцтва арганізацыі, ПЭН пакінулі Леў Рубінштэйн, Аляксандр Ілічэўскі і Барыс Акунін. А 47 чальцоў Рускага ПЭН-цэнтра выступілі з калектыўнай заявай, у якой запатрабавалі неадкладна правесці ў Маскве агульны сход арганізацыі і выказалі недавер дзейнаму Выканкаму.

Сёння стала вядома, што Рускі ПЭН-цэнтр пакідае Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала яе сяброўка Рыта Кабакова: «З учорашняй перапіскі са Святланай Алексіевіч: «Рыта, пасля таго, як яны выключылі Пархоменку, я таксама наважылася выйсці з гэтай дзіўнай цяпер арганізацыі. Сёння мне тэлефанавала старая знаёмая, было тое ж самае пачуццё. Мы ўсё больш і страшней раздзяляемся. Цяпер з намі можа быць усё...Святлана».

Чакаецца, што афіцыйную заяву аб выхадзе з Рускага ПЭН-цэнтра Святлана Алексіевіч зробіць заўтра. Нагадаю, што раней з прычыны нязгоды з палітыкай кіраўніцтва арганізацыю пакінулі такія вядомыя пісьменнікі ды грамадскія дзеячы як Сяргей Кастырка, Ігар Ірценьеў, Леў Цімафееў, Людміла Уліцкая, Наталля Маўлевіч, Уладзімір Мірзоеў, Любоў Сум, Ірына Ясіна, Вольга Цімафеева, Зоя Светлавая, Ірына Сурат, Барыс Херсонскі, Нуне Барсегян, Рыгор Рэўзін, Віктар Шандаровіч, Уладзімір Вайновіч, Сяргей Гандлеўскі, Дзмітрый Бавільскі».

Сёння Святлана Алексіевіч пацвердзіла свой выхад з Рускага ПЭН-цэнтра журналістам «Нашай Нiвы».

«Справа ў тым, што парушаюцца ўсе ідэалы заснавальнікаў ПЭН-цэнтра. Канфлікт з Пархоменкам адбыўся праз тое, што ўжо не раз Рускі ПЭН-цэнтр адмаўляецца падпісваць лісты ў абарону тых, хто пакутуе ад пуцінскай улады, - распавяла Святлана Алексіевіч. - І вось цяпер канкрэтны быў выпадак з арыштаваным рэжысёрам Сянцовым...Зноў ПЭН дэклараваў, што гэта не справа пісьменнікаў - кагосьці абараняць, нешта бараніць, справа пісьменнікаў сядзець ціхенька і пісаць - гэта значыць, сумленна сказаўшы, аблізваць боты ўлады.

Мяне доўга прасілі не выходзіць, бо і так дзясяткі годных людзей сышлі [з Рускага ПЭН-цэнтра]: Уліцкая, Вайновіч, іншыя. Я заставалася, бо людзі прагрэсіўныя спадзяваліся, што змогуць выстаяць у гэтай барацьбе, што «цёмная» частка не пераможа. Але не ўдалося. І ў мяне няма падстаў больш удзельнічаць у гэтай гульні.

Магу сказаць так: нешта такое з пісьменнікамі было ў сталінскія часы - калі настолькі нясмела сябе паводзілі пісьменнікі, пісьменніцкія арганізацыі. Але Пуцін сыдзе, а гэтая старонка застанецца ў гісторыі ПЭНа».

Пры гэтым чальцом Беларускага ПЭН-цэнтра Святлана Алексіевіч застаецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках