29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух «За Свабоду» збірае подпісы за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў у Менску

3
Рух «За Свабоду» збірае подпісы за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў у Менску

Актывісты прапаноўваюць перайменаваць Камсамольскую ў гонар герояў паўстання.

Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Менскай вобласці Віталь Амяльковіч ініцыяваў збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў, паведамляе «Белсат».

«Я заклікаю падтрымаць гэты зварот, бо нашы героі заслугоўваюць, каб у іх гонар была названая вуліца», - кажа Віталь Амяльковіч.

У петыцыі падкрэсліваецца, «менавіта на цяперашняй вуліцы Камсамольскай знаходзіўся дом Эдварда Вайніловіча, у якім засядала Рада Слуцка, і дзе была прынятая гістарычная пастанова аб пачатку барацьбы супраць войскаў расейскай Чырвонай арміі, якія наступаюць на беларускія землі».

«Мяркуем, што такое перайменаванне паспрыяе патрыятычнаму выхаванню ў незалежным духу жыхароў Слуцка - першага горада ў нашай краіне, які ўзброенай сілай змагаўся за незалежнасць Беларусі», - гаворыцца ў петыцыі.

Збор подпісаў пачаўся ў лістападзе мінулага года. Актывісты сабралі 550 подпісаў і перадалі іх у Слуцкі райвыканкам. Улады правялі грамадскія слуханні, парадак іх правядзення сябры Руху «За Свабоду» абскардзілі. Са слоў Віталя Амяльковіча, скарга была адпраўленая ў Менаблвыканкам 14 снежня 2016 года, таму рэакцыя на яе чакаецца да 14 студзеня.

«На тыя слуханні нас не запрасілі, не паведамілі пра час і месца іх правядзення. Яны былі праведзеныя невядома дзе і невядома як», - распавёў каардынатар руху Менскай вобласці.

Цяпер перад Рухам стаіць мэта-мінімум - дамагчыся шырокага грамадскага абмеркавання перайменавання вуліцы Камсамольскай у Слуцку.

«Слуцкае паўстанне - значная гістарычная падзея ў гісторыі Беларусі. Мяркуем, што случчакі, якія змагаліся за захаванне незалежнай беларускай улады на тэрыторыі Слуцкага раёна ў 1920-м годзе, маюць права быць ўвекавечаныя ў назве адной з вуліц горада. Дагэтуль у Слуцку няма ніякага ні помніка, ні вуліцы, якая нагадвала б нашым нашчадкам аб гэтай важнай гістарычнай падзеі», - адзначаецца ў тэксце петыцыі.

Подпіс можна паставіць онлайн на рэсурсе Zvarot.by. Кампанія будзе доўжыцца да 31 студзеня 2017 года. 1 лютага калектыўны электронны зварот будзе адпраўлены на адрас Слуцкага раённага выканаўчага камітэта.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках