19 красавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарожжа літоўцаў у Азію ледзь не скончылася арыштам у Менску

5
Падарожжа літоўцаў у Азію ледзь не скончылася арыштам у Менску
Фота: Delfi

Грамадзяне Літвы, якія ехалі ў адпачынак у Тайланд, надоўга запомняць гэтае падарожжа.

Замест запланаванага пералёту праз сталіцу Турцыі ім давялося перажыць мноства выпрабаванняў, доўгіх чаканняў і непрыемнасцяў, якія ледзь не ўвянчаліся арыштам ў Менску, піша delfi.lt.

Дызайнерка Аўшра Шэдуйкітэ разам з сябрам у мінулую нядзелю павінна была праз Стамбул вылецець у Бангкок. Аднак у самым пачатку падарожжа іх ужо чакалі непрыемныя прыгоды.

«Доўгачаканы адпачынак пачаўся і напэўна ўжо скончыўся, бо ў Стамбуле пайшоў снег. Уяўляеце? Пайшоў снег узімку! І думаю, выпаў 1 см, але гэта катастрофа, бо снег зімой тут поўная нечаканасць і нешта новае! Яны не здолелі з гэтым справіцца, бо перад тым такога не было. Але цяпер ужо бывае, але мы ўсё яшчэ не верым, што такое можа быць! Вылет у Стамбул (куды і без таго цяпер крыху небяспечна ляцець) з Вільні адклалі на 5 г, бо немагчымая пасадка - прайшоў снег. Самалёт са Стамбула ў Бангкок наогул можа не вылецець, бо масава касуюць палёты», - падзялілася ўражаннямі жанчына.

Аднак перанос вылету выявіўся толькі адным са шматлікіх «сюрпрызаў».

«Усё яшчэ едзем у Бангкок, дакладней, нарэшце туды едзем. Учора адклікалі вылет, адправілі дадому і загадалі чакаць званка. Мы з'ехалі. Чакалі да 12 г ночы, ніхто не патэлефанаваў. Потым мы самі датэлефанаваліся, сказалі, што ўсе рэйсы скасаваныя, куды нас падзець, не ведаюць, бо ў першую чаргу думалі пра тых, хто застаўся ў іх у офісе і падняў скандал. Я загадала шукаць самалёт. Знайшлі праз Менск і Маскву. Сказалі, калі не падабаецца, наогул пакладуць слухаўку, і мы нікуды не паляцім. Я разумею, што форс-мажор, але так казалі работнікі офіса адной з найлепшых авіякампаній (Turkish Airlines), выгналі нас дадому, запэўнілі, што патэлефануюць, калі знойдуць рэйс. Дык вось, сядзім ўжо 7 гадзін у Менску, паведамілі пра перанос вылету», - распавяла Шэдуйкітэ.

У Менску - 25 градусаў, а яны былі ў плашчах. Затое ў самалёце далі па плітцы шакаладу, такі ўжо нідзе не даюць.

Ды і аэрапорт у Менску цалкам нічога: мармуровы, з фіранкамі, штучнымі кветкамі і барамі, дзе мясцовы бальзам каштуе танней за ваду. Але гэта яшчэ не ўсё. З'явілася адна праблема.

«Мы з'елі бутэрброды ў Менскім аэрапорце, пасля сямігадзіннага чакання пайшлі на пашпартны кантроль і даведаліся, што мы - не паляцім, бо ў нас няма віз. І ўсё гэта на віну Turkish Airlines, супрацоўнікі якой мянялі нашы квіткі.

«Яны гэтага не ведалі! Калі датэлефанаваліся да іх, напэўна на 15-ы раз, сказалі, што гэта не іх праблема, сказалі прасіць беларусаў, каб яны развязалі пытанне. Беларусы былі не вінаватыя, але ўвесь аэрапорт загудзеў, памежнікі (дарэчы, маладзенькія) падыходзілі, пыталіся, што здарылася. На жаль, яны не маглі нічым дапамагчы. Паколькі Масква нас не прыме, ды яшчэ і аштрафуе іх, калі яны дазволяць ляцець. У Вільню нас таксама не маглі вярнуць, бо два дні не было рэйсаў. Wi-Fi ў аэрапорце не дзейнічае, віленскі офіс то адказвае, то не адказвае. А калі адказвае, кажа, што не ведае, што прапанаваць.

Менск забраў пашпарты і сказаў, што мы можам знаходзіцца ў аэрапорце 24 гадзіны, калі за гэты час не паляцім, нас пасадзяць. Так крыкамі і слязьмі, шляхам перамоваў з менскім і віленскім офісамі Turkish Airlines, удалося атрымаць квіткі праз Казахстан, хоць не было ўпэўненасці ў тым, што туды не патрэбныя візы. Ну, мы паспрабавалі, што заставалася», - распавяла дызайнерка.

Пара мае намер скардзіцца на кампанію за ўвесь абсурд, які ёй давялося перажыць. Праўда, вандроўцы былі ўдзячныя работнікам беларускага і казахскага аэрапортаў за іх дабрыню і ўвагу.

«Трэба прачакаць яшчэ 5 гадзін у казахаў. Патрэбныя былі б тут толькі шапкі і футра, бо ў зале чакання холад», - распавяла жанчына, якой ўсё ж удалося дабрацца да Бангкока.

Прадстаўнікі Turkish Airlines пракаментавалі гэтую сітуацыю так: «Мы вельмі шкадуем, што ў нашых кліентаў у Вільні былі праблемы. Праз экстрэмальнае становішча ў Стамбуле, мы як кампанія дзейнічалі адказна, каб максімальна зменшыць нязручнасці для пасажыраў. У гэты час мы прапанавалі паслугі пражывання ў гатэлі для 16 000 кліентаў, выдалі ім блізу 50 000 харчовых паек, пакуль яны чакалі вылету са Стамбула. У гэты складаны перыяд гэта найлепшае, што мы можам прапанаваць кліентам для забеспячэння якаснага абслугоўвання, аднак, праз умовы надвор'я праблемы яшчэ будуць, спадзяемся задаволіць інтарэсы кліентаў падчас іх вяртання».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках