19 красавiка 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя з «адраджэннем» ільняной галіны нагадвае лацінаамерыканскі серыял

10
Гісторыя з «адраджэннем» ільняной галіны нагадвае лацінаамерыканскі серыял

Складана нават падлічыць, колькі разоў за час свайго кіравання Лукашэнка заводзіў гаворку пра «барацьбу за лён».

«Адраджэнне» ільняной галіны дыктатар пачаў яшчэ ў 2003 годзе. У 2010 годзе ён прыйшоў да высновы, што галіна, нягледзячы на ўсю падтрымку, «засталася ў каменным стагоддзі», піша «Салідарнасць».

У наступныя гады, нягледзячы на праславутую «мадэрнізацыю», асаблівых поспехаў на ільняной ніве дасягнута не было.

І вось у студзені 2017 года на знаёмую да болю тэму загаварыў прэм'ер Андрэй Кабякоў. На ягоную думку, выкарыстанне патэнцыялу льнянога падкомплекса можа зрабіць «істотны ўнёсак у эканоміку краіны за кошт нарастальнага попыту на льняную прадукцыю на замежным рынку».

Ці ператворыцца стратны беларускі лён у залатую жылу?

- Тыя праблемы, якія ёсць з рэалізацыяй многіх дзяржаўных праграм, уласцівыя і ільняной галіне, - заўважае эканаміст Антон Болтачка. - Гэта дрэнная выканаўчая дысцыпліна, гэта нізкая матывацыя, якая існуе ў цяперашняй сістэме з пункту гледжання кіравання дзяржаўнай уласнасцю.

На думку Болтачкі, выратаваць беларускі лён сёння не здольная нават прыватызацыя шэрагу буйных прадпрыемстваў.

- Нават калі прыватызаваць Аршанскі льнокамбінат, то не факт, што ў існых варунках гэты актыў будзе кіравацца лепш, - мяркуе ён. - Нават калі запрасіць топ-мэнэджара высокага ўзроўню з-за мяжы, у тых варунках, якія створаныя ў Беларусі, усякаму ўласніку будзе цяжка дамагчыся добрых вынікаў. Тут патрэбен комплексны падыход.

У той жа час эканаміст высока ацэньвае патэнцыял гэтай галіны, як і многіх іншых у Беларусі. Пытанне - у спосабах рэалізацыі гэтага патэнцыялу.

- Мы выдатна ведаем, што ў некаторых краінах, напрыклад, малочная прадукцыя і сельгаспрадукцыя агулам даюць у разы больш валютнага прыбытку ў экспарце, чым уся апрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Льняная галіна ў Беларусі таксама можа паспяхова развівацца, але не пры існай мадэлі. Калі б мы мелі доступ да поўных звестак аб эфектыўнасці выкарыстання сродкаў, выдаткаваных на гэтую галіну за дзесяць гадоў, то мы б жахнуліся гэтым лічбам, - упэўнены Антон Болтачка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках