25 красавiка 2024, Чацвер, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выходзіць першая ілюстраваная гісторыя Беларусі для дзяцей і падлеткаў

8
Выходзіць першая ілюстраваная гісторыя Беларусі для дзяцей і падлеткаў

Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў скончылі працу над кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Як распавёў tut.by бізнэсовец Павел Бераговіч, які выступіў спонсарам выдання, Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў - чатыры. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта «Краіна Беларусь» для дзяцей і падлеткаў.

«Мяркую, кніга такога мастацкага ўзроўню - сярод унікальных у свеце, не кажучы аб Беларусі», - кажа Бераговіч.

Кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з'яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці ў пачатку 1990-х гадоў. Першая кніга заканчваецца паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, пасля паразы якога Беларусь была ўключаная ў склад Расейскай імперыі.

Як паведаміў Бераговіч, цяпер ідзе праца над другой часткай.

Кніга мае вялікі фармат (21,8 на 29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку. Пакуль яе можна замовіць праз блог журналіста Глеба Лабадзенкі. Кошт адной кнігі складзе 45 рублёў (самавываз у Менску), 50 рублёў (з паштовай дастаўкай па Беларусі). У выпадку замовы падпісчыкі атрымаюць кнігу ўжо да канца студзеня. Як паведаміў Бераговіч, магчыма, у гэты час кніга з'явіцца ў кнігарнях, але хутчэй за ўсё там будзе каштаваць даражэй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках