24 верасня 2017, Нядзеля, 11:41

Рахункі беларускай двухпакаёўкі падаражэлі ў 2017-м у сярэднім на 60%

13

15 студзеня беларусы адчуюць удар па партманэце.

З студзеня 2017 года для беларусаў істотна падаражэла ацяпленне – на 17% у параўнанні з узроўнем снежня 2016 года. Аднак, грамадзяне яшчэ не паспелі на сабе адчуць удар па партманэце, бо рахункі ЖЭС выставіць толькі пасля 15-га, піша byfin.by.

У сярэднім «камуналка» ў двухпакаёўцы каштавала беларусам летам 30 BYN, а зімой - 50 BYN. Са студзеня «зімовая сума» за жыллёва-камунальныя паслугі павялічылася на 60% і цяпер у сярэднім складае на тыпавую двухпакаёўку амаль 80 BYN за месяц. Усё б нічога, калі б паказчык сярэдняга заробку ў краіне сумай 720 BYN у кастрычніку меў дачыненне да кожнага, а не толькі да асобных працаўнікоў. Як паказвае практыка, сярэднестатыстычны беларус (работнік завода, метрапалітэна, слесар і г. д.) можа разлічваць за месяц толькі на 450-600 BYN.

Але ўся статыстыка вядзецца ад афіцыйных лічбаў, нават калі гэтыя сярэднія звесткі пакажуць рэальную сітуацыю жыцця працоўных. Такімі звесткамі ў сваіх даследаваннях скарыстаўся і Партал камунальнай граматнасці насельніцтва, адзначыўшы, што жыхары Беларусі плацяць за камунальныя паслугі толькі 11% заробку. Але для заробку 4,5 млн «старымі» 80 новых рублёў – гэта не 11%, а цэлых 17,8%.

Агульнасусветныя тэндэнцыі прызнаюць камунальныя «паборы» сумай 20-30% сярэдняга заробку сумай цалкам нармальнай. Так у Вільні за звычайную двухпакаёўку давядзецца аддаць за месяц амаль 250 еўраў. Калі ўлічыць, што ў Літве «камуналка» складае 35% штомесячнага даходу, то 464 еўры, якія засталіся «на жыццё» - гэта не мала. Беларусу на штомесячнае харчаванне і патрэбы, калі адштурхоўвацца ад сярэдніх паказчыкаў, застаецца 640 BYN (амаль 325 даляраў ЗША).

Палякі за жыллёва-камунальныя паслугі плацяць за месяц чвэрць сярэдняга заробку, а расейцы і казахі – 16-17%. Найбольш сумная сітуацыя з камунальнымі «паборамі» выглядае менавіта на Украіне – 50% заробку, улічваючы, што ён ледзь дасягае 200 даляраў ЗША за месяц у краіне.

Паводле аналізу, праведзенага Парталам камунальнай граматнасці насельніцтва, беларусы ў параўнанні з краінамі-суседзямі, за водазабеспячэнне, водаадвядзенне, ацяпленне і тэхабслугоўванне плацяць менш за ўсіх.