18 красавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы старшыня Зэльвенскага райсавету

7
Затрыманы старшыня Зэльвенскага райсавету

Канстанціна Бердніковіча затрымалі падчас палявання ў лесе на мяжы Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў.

Акрамя Канстанціна Бердніковіча паводле справы праходзіць яшчэ адзін мужчына-пенсіянер. Цяпер абодва падазраваных знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, піша sb.by.

Калі віна раённага начальніка будзе даведзеная ў судзе, яму можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Праўда, артыкул прадугледжвае і больш мяккія санкцыі: штраф, або арышт на тэрмін да 6 месяцаў, або абмежаванне волі да двух гадоў.

Дарэчы, папярэдні старшыня Зэльвенскага райсавета быў адхілены ад пасады роўна год таму пасля таго, як яму былі выстаўленыя абвінавачванні ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Тым часам двое жыхароў Мастоў затрыманыя за незаконную здабычу казулі на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі ТАА «Белая сцежка».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках