19 красавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч едзе ў тур па ЗША і Канадзе

Зміцер Вайцюшкевіч едзе ў тур па ЗША і Канадзе
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ФОТА: BUDZMA.BY

У канцы студзеня музыка на два тыдні з'язджае ў Паўночную Амерыку, дзе дасць дзясятак канцэртаў з праграмай найлепшых песень.

Выступы Вайцюшкевіча адбудуцца ў Нью-Ёрку (28.01 і 30.01), Нью-Джэрсі (29.01), Вашынгтоне (1-2.02), Таронта (3-4.02), Атаве (5.02) і Сан-Францыска (10-11.02). Гэта самы працяглы ваяж музыкі ў Паўночную Амерыку, пры гэтым у Канадзе ён выступіць упершыню.

— На канцэрты там прыходзяць у асноўным беларусы. У тым ліку тыя, чые сям'і ўжо некалькі пакаленняў жывуць у Штатах, але яны не страцілі сваёй ідэнтычнасці. Гэта рэалізаваныя людзі, яны спакойна размаўляюць на розных замежных мовах, але пры гэтым цэняць сваю, беларускую, — распавёў Вайцюшкевіч tut.by. — Амерыка працятая ідэяй рэалізацыі мары і гэтым мне вельмі падабаецца. У Канадзе апынуся ўпершыню — кажуць, што гэта наогул нейкі ідэальны свет.

Тым часам 4 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra дадуць вялікі супольны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя», прымеркаванай да 10-годдзя супрацоўніцтва музыкі і паэта. Прагучаць найлепшыя песні творчага тандэму, а таксама вершы Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара.

Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы. Падаць дакументы на бясплатную візу неабходна з 15 студзеня да 15 лютага ўключна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках