23 лютага 2017, Чацвер, 3:15

У Расею не пусцілі 25 тон беларускага мяса

5

Забаронены ўвоз у РФ двух партый мяса птушкі вытворчасці ТАА «Вітканпрадукт» і філіяла «Сервалюкс-Агра» СЗАТ «Сервалюкс».

Паводле паведамлення ўпраўлення Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей, груз агульнай вагай больш за 25 тон накіроўваўся ў Смаленск і Маскву і суправаджаўся ветэрынарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі.

Падчас кантролю на пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная горка» ў Смаленскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду высветлілі, што прадукцыя філіяла «Сервалюкс-Агра» перавозілася ў аўтамабілі, які знаходзіцца ў нездавальняючым ветэрынарна-санітарным стане, а мяса птушкі, выпрацаванае ТАА «Вітканпрадукт», перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, устаноўленага вытворцам і ўказанага ў пасведчанні якасці. Акрамя гэтага, выяўленая прадукцыя без дат вырабу і суправаджальных дакументаў.