19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Рутэнка абвясціў пра завяршэнне кар'еры

1
Сяргей Рутэнка абвясціў пра завяршэнне кар'еры
Сяргей Рутэнка

Адзін з найлепшых беларускіх гандбалістаў Сяргей Рутэнка прыняў пастанову завяршыць прафесійную кар'еру.

Пра гэта ён абвясціў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.

Сяргей пачынаў кар'еру ў менскім «Аркатроне». У складзе юніёрскай каманды Беларусі ён заваяваў срэбра моладзевага чэмпіянату Еўропы-2000, а затым перабраўся ў Славенію, дзе абараняў колеры «Гарэнье» і «Цэле», паведамляе БелаПАН.

У 2004 годзе Рутэнка ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў (усяго ў кар'еры беларуса шэсць перамог у самым прэстыжным еўракубку). Тады ж гандбаліст прыняў славенскае грамадзянства і дэбютаваў у складзе балканскай зборнай на Гульнях у Афінах. У 2005 годзе пачаўся гішпанскі этап кар'еры Рутэнкі: паўсярэдні перабраўся ў «Сьюдад-Рэаль», з якім тройчы выйграў Лігу чэмпіёнаў.

А праз чатыры гады беларус стаў самым дарагім гандбалістам свету — сума яго трансферу ў масцітую «Барселону» склала рэкордныя 1,2 мільёна еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках