24 красавiка 2024, Серада, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Канады ўзначаліла прыметны крытык Расеі

3
МЗС Канады ўзначаліла прыметны крытык Расеі

Крысці Фрыланд вядомая сваім негатыўным стаўленнем да прэзідэнта РФ Пуціна.

У Канадзе новай міністаркай замежных спраў стала Крысці Фрыланд, вядомая сваёй крытыкай Расеі. Канадскі ўрад рыхтуецца да таго, што можа заняцца радыкальным пераглядам узаемаадносін Канады з ЗША пры будучай адміністрацыі Трампа, піша карэспандэнт The Guardian (пераклад — inpressa.ru) Ашыфа Касам.

Фрыланд, якая жыла ў Маскве ў сярэдзіне 1990-х, узначальвала бюро The Financial Times, і ўзяла інтэрв'ю ва Уладзіміра Пуціна ў 2000 годзе, а ў 2014-м была ўключана ў спіс асобаў з Захаду, якім забаронены ўезд у Расею ў рамках зваротных санкцый супраць Канады, гаворыцца ў артыкуле.

«У артыкуле «Мая Украіна, і вялікая хлусня Пуціна», напісанай у 2015 годзе, Фрыланд дэталёва выказала свае меркаванні, чаму менавіта яна апынулася ў гэтым спісе: яна — актывістка ўкраінскага паходжання, канадскі палітык і былая журналістка, якая апошнімі гадамі сцвярджала, што Расея пры Пуціне хіліцца ў бок поўнамаштабнай дыктатуры», - паведамляе газета.

У аўторак прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо адкінуў сумненні наконт халодных стасункаў Фрыланд з Расеяй.

«Што тычыцца таго, як яна сыдзецца з Расеяй, што ж, яна свабодна гаворыць па-расейску, - заявіў ён. - Мы працягваем аказваць цвёрдую падтрымку Украіне і асуджаць у недвухсэнсоўных выразах незаконныя і супрацьпраўныя дзеянні расейцаў ва Украіне, на Данбасе і ў Крыме».

На пытанне аб тым, ці зможа яна паехаць у Расею ў якасці міністра замежных спраў, Фрыланд, якая лічыць за гонар знаходзіцца ў санкцыйным спісе, адказала, што гэта справа Крамля, піша выданне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках